Сяргей Іванавіч Васілёнак

Сяргей Іванавіч Васілёнак (нар. 23 верасня 1902, в. Запруддзе, Сенненскага раёна, Віцебскай вобласці — 15 красавіка 1982, Масква) — беларускі літаратуразнаўца, гісторык літаратуры і фалькларыст.

Сяргей Васілёнак
Сяргей Іванавіч Васілёнак
Дата нараджэння 23 верасня 1902(1902-09-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 красавіка 1982(1982-04-15) (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, гісторык літаратуры, фалькларыст
Месца працы
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

У 1929 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў у Віцебскім (1932—1934) і Магілёўскім педінстытутах. У 1940 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, з 1941 года — дацэнт.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1946—1960 гадах выкладаў беларускую літаратуру і фальклор у Маскоўскім універсітэце, потым у Гомельскім педінстытуце[1].

Навуковая дзейнасцьПравіць

Складальнік зборніка «Беларускі эпас» (разам з М. Грынблатам і К. Кабашнікавым), хрэстаматыі для ВНУ «Вусна-паэтычная творчасць беларускага народа» (з I. Гутаравым). Вывучаў гісторыю старажытнай беларускай літаратуры і фальклору[2].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Гарэлік, Л. М. Васілёнак Сяргей / Л. М. Гарэлік. // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]; маст. рэд. В. Г. Загародні. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1992. — Т. 1 : Абуховіч-Ватацы. — С. 534—535.
  • Васілёнак Сяргей Іванавіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]; уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 2003. — С. 538.
  • Васілёнак Сяргей Іванавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 57.
  • Васілёнак Сяргей Іванавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. — С. 35.