Сяргей Іванавіч Сікорскі
Сярге́й Іва́навіч Сіко́рскі (11 верасня 1907, Бабруйск — 28 красавіка 1960, Мінск) — савецкі партыйны і ваенны дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).
Сяргей Іванавіч Сікорскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Міхаіл Іванавіч Баскакаў | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Нічыпаравіч Аксёнаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іван Карасёў | ||||||
Пераемнік | Канстанцін Мацюшэўскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Канстанцін Длугашэўскі | ||||||
Пераемнік | Фёдар Сіляеў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхаіл Тупіцын | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Тупіцын | ||||||
Нараджэнне |
29 жніўня (11 верасня) 1907 |
||||||
Смерць |
28 красавіка 1960 (52 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Дзейнасць | ваенны, палітык | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1929—1930, 1941—1944 | ||||||
Краіна |
![]() |
||||||
Род войскаў | партызаны | ||||||
Званне | |||||||
Бітвы | Вялікая Айчынная вайна | ||||||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
С. І. Сікорскі нарадзіўся ў Бабруйску. Працаваў рабочым, старшынёй калгаса, дырэктарам МТС. У 1929—1930 гг. праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. У 1937 годзе скончыў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі. Працаваў інструктарам ЦК КП(б)Б, з 1939 года — сакратаром па кадрам Брэсцкага абкама КП(б)Б.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны С. І. Сікорскі па заданню ЦК КП(б)Б займаўся арганізацыяй падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці, а з лістапада 1942 г. прызначаны ўпаўнаважаным ЦК КП(б)Б па Брэсцкай вобласці. З красавіка 1943 г. — адначасова сакратар Брэсцкага падпольнага абкама партыі і камандзір Брэсцкага партызанскага злучэння.
Пасля вайны С. І. Сікорскі на адміністрацыйных і гаспадарчых пасадах — сакратар Баранавіцкага абкама ЦК КП(б)Б, намеснік міністра сельскай гаспадаркі БССР, 1-ы сакратар Магілёўскага абкама КПБ, міністр унутраных спраў БССР у 1958—1960 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1954 гадах, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1954 года. Выбіраўся членам ЦК КПБ з 1952 года.
Памёр С. І. Сікорскі ў Мінску і пахаваны на Вайсковых могілках.
УзнагародыПравіць
- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна
- Ордэн Чырвонага Сцяга
- Ордэн Суворава 2-й ступені
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- 3 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга
- медалі
ПамяцьПравіць
- Імем С. І. Сікорскага названыя вуліцы ў Бабруйску і Брэсце, школа ў вёсцы Здзітава Бярозаўскага раёна, Бабруйская узорная тэхнічная школа ДТСААФ[1].
- Помнік на магіле Героя
- Памятны знак на Алеі Герояў у Бабруйску[2]
- У Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна штогод праводзіцца турнір па баскетболу на прыз імя Героя Савецкага Саюза С. І. Сікорскага.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 374. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
- Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе. — Мн.: Беларусь, 2009. — С. 14, 33, 34, 99, 102—104. — 271 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0836-4.(руск.)
СпасылкіПравіць
- Сяргей Іванавіч Сікорскі на сайце «Героі краіны»
- Герой Советского Союза Сикорский Сергей Иванович (к 105-летию со дня рождения)(руск.)
- Партизанские командиры. Сергей Сикорский // БЕЛТА — Новости Беларуси(руск.)
- Чайчиц И. Здитовский рубеж // Масава-палітычная газета Бярозаўскага раёна «Маяк»(руск.)
- Знаете ли вы? Кто увековечен на Аллее Героев в Бобруйске? // Вечерний Бобруйск (руск.)