Сяргей Сяргеевіч Ігнатовіч
Сяргей Ігнатовіч (нар. 29 чэрвеня 1992, Магілёў) — беларускі футбаліст, брамнік салігорскага «Шахцёра» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
![]() | ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Сяргей Сяргеевіч Ігнатовіч | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
29 чэрвеня 1992[1][2][…] (31 год) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 192 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 88 кг[3] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 1 | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера правіць
Выхаванец СДЮШАР мінскага «Дынама», з 2009 года пачаў гуляць за дубль мінчан.
Першую палову сезона 2012 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010». Улетку 2012 вярнуўся ў «Дынама», гуляў за дубль, нярэдка з’яўляючыся на лаўцы запасных асноўнага складу. 26 верасня 2012 дэбютаваў за асноўную каманду «Дынама», выйшаўшы на замену на 67-й хвіліне ў кубкавым матчы з пінскай «Хваляй» (5:0).
Сезон 2013 зноў правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010». У 20 матчах прапусціў усяго 19 галоў, чым дапамог «Бярозе-2010» заняць выніковае 5-е месца ў Першай лізе.
У пачатку сезона 2014 вярнуўся ў асноўную каманду «Дынама» і замацаваўся ў якасці другога брамніка. 24 жніўня 2014 дэбютаваў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, адгуляўшы увесь матч са «Слуцкам» (0:0). У далейшым стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе мінчан, чаргуючыся з Аляксандрам Гутарам.
У сезоне 2015 Гутар замацаваўся ў асноўным складзе, а Ігнатовіч застаўся другім брамнікам каманды. У чэрвені 2016 года, пасля пераходу Гутара ў расійскі «Арэнбург», стаў іграком стартавага складу. У пачатку 2017 года, пасля няўдалай гульні ў першым матчы сезона (2:2 супраць брэсцкага «Дынама» ў Кубку Беларусі) саступіў месца ў аснове Андрэю Клімовічу, аднак у ліпені зноў стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. У верасні 2017 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі да канца 2019 года[4]. Канец сезона 2017 прапусціў з-за траўмы.
У сезоне 2018 быў другім брамнікам пасля Андрэя Гарбунова, а ў 2019 годзе — другім брамнікам пасля Максіма Плотнікава. Толькі ў кастрычніку і лістападзе ў сувязі з траўмай Плотнікава займаў месца ў браме асноўнай каманды. У лістападзе 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў мінскі клуб[5].
У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і неўзабаве падпісаў з ім кантракт[6]. У сезоне 2020 рэгулярна з’яўляўся на полі, чаргуючыся ў складзе з Паўлам Паўлючэнкам.
У студзені 2021 года далучыўся да «Мінска» і ў лютым афіцыйна падпісаў пагадненне з клубам[7]. Пачынаў сезон асноўным брамнікам, але хутка атрымаў траўму і больш на полі не з’яўляўся. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[8].
У красавіку 2022 года стаў іграком «Іслачы»[9]. Замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка каманды. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[10].
У студзені 2023 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[11].
Міжнародная кар’ера правіць
У 2010—2011 гадах быў асноўным брамнікам юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў).
У 2012—2013 гадах быў другім брамнікам моладзевай зборнай Беларусі (да 21 года) пасля Арцёма Сарокі. Усяго ў аснове за моладзевую зборную правёў тры матчы.
13 лістапада 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, правёўшы на полі першы тайм таварыскага матча супраць Грузіі (2:2).
Дасягненні правіць
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2014, 2015, 2017
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2016, 2018
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2020, 2023
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2017
Статыстыка выступленняў правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2009 | дубль | Дынама (Мінск) | 11 | −7 | |
2010 | дубль | Дынама (Мінск) | 32 | −21 | |
2011 | дубль | Дынама (Мінск) | 25 | −26 | |
2012 (1) | Д2 | Бяроза-2010 | 10 | −11 | |
2012 (2) | дубль | Дынама (Мінск) | 10 | −8 | |
2013 | Д2 | Бяроза-2010 | 20 | −19 | |
2014 | Д1 | Дынама (Мінск) | 8 | −6 | |
2015 | Д1 | Дынама (Мінск) | 2 | −0 | |
2016 | Д1 | Дынама (Мінск) | 16 | −12 | |
2017 | Д1 | Дынама (Мінск) | 13 | −6 | |
2018 | Д1 | Дынама (Мінск) | 4 | −3 | |
2019 | Д1 | Дынама (Мінск) | 5 | −11 | |
2020 | Д1 | Дынама (Брэст) | 18 | −23 | |
2021 | Д1 | Мінск | 3 | −3 | |
2022 | Д1 | Іслач | 24 | −26 |
Крыніцы правіць
- ↑ Sergey Ignatovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Syarhey Ignatovich // FBref.com
- ↑ https://fcisloch.by/player.asp?id=Sergej-Ignatovich-603&season=2023MEN
- ↑ Сергей Игнатович продлил контракт с минским "Динамо" (руск.). football.by (6 верасня 2017). Праверана 16 кастрычніка 2023.
- ↑ Минское "Динамо" объявило о расставании с Игнатовичем (руск.). football.by (30 лістапада 2019). Праверана 16 кастрычніка 2023.
- ↑ Игнатович - новый голкипер брестского "Динамо" (руск.). football.by (20 студзеня 2020). Праверана 16 кастрычніка 2023.
- ↑ Сергей Игнатович подписал контракт с "Минском" (руск.). football.by (6 лютага 2021). Праверана 16 кастрычніка 2023.
- ↑ Сергей Игнатович и еще четыре игрока расстались с "Минском" (руск.). football.by (2 снежня 2021). Праверана 16 кастрычніка 2023.
- ↑ Сергей Игнатович подписал контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (15 красавіка 2022). Праверана 16 кастрычніка 2023.
- ↑ Футбол. Голкипер "Ислочи" Сергей Игнатович покинул клуб в статусе свободного агента (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (31 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2023. Праверана 1 студзеня 2023.
- ↑ Сергей Игнатович сменил "Ислочь" на "Шахтер" (руск.). football.by (5 студзеня 2023). Праверана 5 студзеня 2023.