Сяргей Іосіфавіч Параджанаў
Сяргей Іосіфавіч Параджанаў (Саркіс Параджанян) (арм.: Սարգիս Հովսեփի Փարաջանյան; груз. სერგეი სერგო ფარაჯანოვი, 9 студзеня 1924, Тбілісі, Грузінская ССР, СССР — 21 ліпеня 1990, Ерэван, Армянская ССР, СССР) — армянскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Народны артыст Украінскай ССР (1990), народны артыст Армянскай ССР (1990).
Сяргей Параджанаў | |
---|---|
арм.: Սարգիս Հովսեփի Փարաջանյան руск.: Сергей Иосифович Параджанов | |
Імя пры нараджэнні | Сяргей Іосіфавіч Параджанаў |
Дата нараджэння | 9 студзеня 1924[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 20 ліпеня 1990[1] (66 гадоў) ці 21 ліпеня 1990[4] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, мастак, мантажор, кінасцэнарыст, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Кірунак | Савецкая новая хваля[d] |
Узнагароды | Ніка — 1990 |
IMDb | 0660886 |
parajanov.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 9 студзеня 1924 года ў Тбілісі (Грузінская ССР).
Вучыўся на вакальным аддзяленні Тбіліскай кансерваторыі, у Тбіліскім інстытуце інжынераў транспарту. Скончыў рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага інстытута кінематаграфіі (1952). У 1949 годзе пераехаў у Кіеў, дзе пачаў працаваць асістэнтам рэжысёра, потым рэжысёрам кінастудыі імя А. Даўжэнкі. У 1961 годзе зняў фільм «Украінская рапсодыя». Творы Параджанава вызначаюцца яркасцю і экспрэсіўнасцю рэжысёрскага бачання, багаццем выяўленчай фантазіі, метафарычнасцю, сімвалічнасцю, узвышанай паэтычнасцю, жывапіснасцю, свабодным выкарыстаннем розных нацыянальна-этнічных традыцый («Цені забытых продкаў», 1965; «Колер граната», 1969; «Легенда пра Сурамскую крэпасць», 1984; «Ашык-Керыб», 1988). Яго фільмы неаднаразова атрымлівалі ўзнагароды на прэстыжных міжнародных кінафестывалях. Творчасць Параджанава прызнана адной з вяршынь бессюжэтнага паэтычнага кінематографа, дзе акцёр (разам з касцюмам, дэкарацыямі і рэквізітам) з’яўляецца канструктыўным элементам складанага аўдыявізульнага калажа.
Памёр 21 ліпеня 1990 года ў Ерэване (Армянская ССР). Пасля смерці створаны Дом-музей Сяргея Параджанава.
Зноскі
- ↑ а б Sergey Yosifovich Paradzhanov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sergej Paradžanov // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119251302 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 кастрычніка 2019.
Літаратура
правіць- Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6
Спасылкі
правіць- Parajanov.com Сяргей Параджанаў (англ.) (фр.) (яп.)