Сяргей Віталевіч Ірха

(Пасля перасылкі з Сяргей Ірха)

Сяргей Ірха (нар. 25 сакавіка 1984, Гродна) — былы беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Сяргей Ірха
Поўнае імя Сяргей Віталевіч Ірха
Нарадзіўся 25 сакавіка 1984(1984-03-25)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 193 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2004 Сцяг Беларусі Славія (Мазыр) 41 (13)
2005—2006 Сцяг Беларусі Тарпеда (Жодзіна) 36 (3)
2006—2008 Сцяг Беларусі Віцебск 47 (3)
2009 Сцяг Беларусі Смаргонь 9 (0)
2009—2010 Сцяг Літвы Таўрас (Таўраге) 40 (6)
2011 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 26 (5)
2012—2013 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 45 (3)
2014 Сцяг Беларусі Віцебск 26 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2006 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 студзеня 2015.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 жніўня 2012

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Пачынаў кар’еру ў мазырскай «Славіі», пазней гуляў у розных клубах. У 2009—2010 гадах гуляў у Літве за «Таўрас», а ў 2011 годзе трапіў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», за якое забіў першы гол чэмпіянату 2011.

У пачатку 2012 года вярнуўся ў «Славію-Мазыр». У сезоне 2012 трывала гуляў у аснове. У наступным сезоне таксама працягваў гуляць за «Славію». У красавіку 2013 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да ліпеня. Пасля вярнуўся ў асноўны склад, але не здолеў выратаваць мазырскі клуб ад вылету ў Першую лігу.

У сакавіку 2014 года падпісаў кантракт з «Віцебскам»[2]. Дапамог віцебскаму клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу па выніках сезону 2014.

У студзені 2015 года пакінуў «Віцебск»[3] і накіраваўся на прагляд у гродзенскі «Нёман», але не падышоў клубу[4] і завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ераПравіць

У 2005—2006 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2002 Д1 Славія   3 0
2003 Д1 Славія   8 0
2004 Д1 Славія   22 1
2005 Д1 Тарпеда   23 3
2006 (1) Д1 Тарпеда   13 0
2006 (2) Д1 Лакаматыў   10 1
2007 Д1 Віцебск   22 1
2008 Д1 Віцебск   15 1
2009 (1) Д1 Смаргонь   9 0
2009 (2) Д1 Таўрас   15 3
2010 Д1 Таўрас   25 3
2011 Д1 Тарпеда-БелАЗ   26 5
2012 Д1 Славія-Мазыр   26 1
2013 Д1 Славія-Мазыр   19 2
2014 Д1 Віцебск   26 1

Зноскі

СпасылкіПравіць