Сяргей Аляксандравіч Багамолаў

Сяргей Аляксандравіч Багамолаў (12 кастрычніка 1925, в. Ратушына, Краснасельскі раён, Кастрамская вобласць — 19 кастрычніка 1999, Масква) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Сяргей Аляксандравіч Багамолаў
Дата нараджэння 12 кастрычніка 1925(1925-10-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 кастрычніка 1999(1999-10-19) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Месца працы
Прыналежнасць СССР
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

Член КПСС з 1944 года. Скончыў Кастрамскую фельчарска-акушэрскую школу (1943), Ваенна-медыцынскую акадэмію імя С. М. Кірава (1951). 3 ліненя 1943 года на Заходнім, 3-м і 1-м Беларускіх франтах. Удзелнік вызвалення Беларусі, штурму Берліна.

Малодшы лейтэнант медыцынскай службы С. А. Багамолаў вызначыўся ў баях на заходнім беразе ракі Чарніца ў Лёзненскім раёне. 25 лютага 1944 года мінамётную батарэю, у складзе якой быў С. А. Багамолаў, праціўнік адрэзаў ад дывізіёна, акружыў і атакаваў пры падтрымцы танкаў. 38 мінамётчыкаў вялі бой з 800 праціўнікамі і знішчылі 259 з іх. С. А. Багамолаў перавязваў раненых, выносіў іх з поля бою, хадзіў у разведку, удзельнічаў у адбіцці варожых атак. Зараз на месцы боя ўсталяваны помнік[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.