Сяргей Аляксандравіч Лукашанец

Сяргей Аляксандравіч Лукашане́ц (нар. 1982, г. Мінск) — беларускі гісторык, спецыяліст па ўсеагульнай гісторыі. Кандыдат гістарычных навук (2008).

Сяргей Аляксандравіч Лукашанец
Дата нараджэння 1982
Месца нараджэння
Бацька Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец
Маці Алена Глебаўна Лукашанец
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2008)
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1982 годзе ў сям’і беларускіх мовазнаўцаў Аляксандра і Алены Лукашанцоў.

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучыўся ў аспірантуры. Дацэнт кафедра дыпламатычнай і консульскай службы факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Жыве ў Мінску.

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя інтарэсы: гісторыя міжнародных адносін, польская палітыка ў адносінах да нямецкага насельніцтва ў 1945—1950 гг., культурная дыпламатыя. Аўтар шэрагу публікацый па гісторыі польска-нямецкіх адносін.