Сяргей Аляксандравіч Сыранкоў

Сяргей Аляксандравіч Сыранкоў (нар. 14 жніўня 1983, г.п. Краснаполле Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Член Камуністычнай партыі Беларусі.

Сяргей Аляксандравіч Сыранкоў
Нараджэнне 14 жніўня 1983(1983-08-14) (40 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў настаўнікам нямецкай мовы ў ДУА «Казельскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа» Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці, дырэктарам філіяла Гарадзецкая базавая агульнаадукацыйная школа ДУА «Сярэдняя школа г.п. Краснаполле», галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы, начальнікам аддзела па адукацыі, спорце і турызме Краснапольскага райвыканкама, першым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Краснапольскага раённага Савета дэпутатаў 26-га і 28-га скліканняў, Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Узнагароды правіць

Мае Падзячны ліст Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падзяку Краснапольскага раённага выканаўчага камітэта. Узнагароджаны Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў[1].

Зноскі