Сяргей Анатолевіч Волкаў

Сярге́й Анато́левіч Во́лкаў (нар. 18 сакавіка 1942, Мінск) — беларускі мастак-графік.

Сяргей Анатолевіч Волкаў
Дата нараджэння 18 сакавіка 1942(1942-03-18) (82 гады)
Месца нараджэння Мінск
Грамадзянства
Бацька Анатоль Валянцінавіч Волкаў
Род дзейнасці мастак
Жанр кніжная графіка, графіка і плакат
Вучоба Мінскае мастацкае вучылішча (1962), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1970)
Уплыў Людвіг Асецкі, Павел Любамудраў, Арлен Кашкурэвіч
Партыя
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і мастака А. Волкава. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1962), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1970). Вучыўся у Л. П. Асецкага, П. К. Любамудрава, А. М. Кашкурэвіча. Працаваў у часопісах «Вожык» (1962—1982), «Вясёлка» (з 1968). Сябра Саюза мастакоў БССР з 1973 года, старшыня секцыі графікі ў 1984—1989 гадах. З 1989 года ўваходзіць у аб’яднанне «Верасень», старшыня ў 1989—1992, 1999—2019 гадах.

Сябра праўлення Саюза мастакоў СССР у 1985—1990 гадах.

Член КПСС, быў сакратаром партыйнай арганізацыі Саюза мастакоў БССР.

Творчасць правіць

Працуе ў кніжнай і станковай графіцы, у тэхніках акварэлі, малюнка, літаграфіі, шаўкаграфіі. Удзельнік выставак з 1971 г. Аформіў звыш 200 кніг у беларускіх і расійскіх выдавецтвах. Стварыў шэраг станковых серый, больш за сто плакатаў, якія выдаваліся ў Мінску і Маскве, серыі сяброўскіх шаржаў.

Прызнанне правіць

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1989). Медаль Францыска Скарыны (2017)[1]. Лаўрэат прэміі імя Васіля Віткі (2004).

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 373 «Аб узнагароджанні». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (10 кастрычніка 2017).

Літаратура правіць

  • Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998: энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1998.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.