Сяргей Анатолевіч Мартынаў
Сяргей Анатолевіч Марты́наў (нар. 18 мая 1968, Вярэя, Маскоўская вобласць, РСФСР) — беларускі спартсмен (кулявая стральба). Алімпійскі чэмпіён, удзельнік шасці Алімпійскіх гульняў.
| ||||||||||||||||||||
|
Бронзавы прызёр Алімпіяд 2000 і 2004. Чэмпіён свету 2006 і 2010. Алімпійскі чэмпіён 2012 у стральбе з дробнакалібернай вінтоўкі з 50 метраў у становішчы лежачы.
Заслужаны майстар спорту Беларусі. 6 разоў на працягу 15 гадоў паўтараў абсалютны сусветны рэкорд (600 ачкоў) у стральбе з вінтоўкі на 50 м са становішча лежачы (1997, 1998, 2000, 2005, 2006, 2012).
Займаўся ў Брэсце ў будынку СШ № 12.
Чэмпіён свету ў камандным заліку (Масква, Расія, 1990 г. ВМ; Мілан, Італія 1994 УП). Срэбны прызёр ў камандным заліку (Заграб, Харватыя, 1989 г. УП).
Чэмпіён Еўропы ў камандным заліку (Брно, Чэхія, 1993 г. ВМ), у асабістым заліку (Фінляндыя, 1990 г. ВМ).
Уладальнік Кубка свету (1989, 2000 г. ВМ).
Чэмпіён ІХ Спартакіяды народаў СССР (Масква, 1987 г.) ў асабістым заліку (УП) і бронзавы прызёр ў асабістым заліку (ВМ).
Мартынаў на летніх Алімпійскіх гульнях
правіцьДысцыпліна | 1988 | 1992 | 1996 | 2000 | 2004 | 2008 | 2012 |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Вінтоўка са становішча лежучы, 50 м | — | — | 6-ы 598+101,6 |
598+102,3 |
596+105,6 |
8-ы 595+103,3 |
600+105,5 |
Вінтоўка з 3 становішчаў, 50 м | — | — | 8-ы 1166+97,9 |
9-ы 1164 |
29-ы 1152 |
34-ы 1156 |
— |
Пнеўматычная вінтоўка, 10 м | 14-ы 588 |
— | — | — | — | — | — |
Палітычныя погляды
правіцьПадпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[1][2].
Зноскі
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.
Спасылкі
правіць- Сяргей Мартынаў — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)