Сяргей Антонавіч Кісялёў

Сяргей Антонавіч Кісялёў (нар. 3 лютага 1961, Мінск) — беларускі палітык.

Сяргей Антонавіч Кісялёў
Нараджэнне 3 лютага 1961(1961-02-03) (63 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, эканаміст. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў інжынерам у мінскім навукова-даследчым інстытуце «Агат», майстрам у вытворчым аб’яднанні «Інтэграл», намеснікам галоўнага бухгалтара ў праектна-прамыслова-будаўнічым аб’яднанні Міністэрства хлебапрадуктаў БССР, галоўным інспектарам дзяржаўнай падатковай інспекцыі па Кастрычніцкаму раёну горада Мінска, намеснікам начальніка ўпраўлення Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі пры Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь, начальнікам інспекцыі № 1 дзяржаўнага падатковага камітэта па Фрунзенскаму раёну горада Мінска.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1].

9 студзеня 2009 года[2] прызначаны намеснікам Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[3].

Зноскі