Сяргей Апанасавіч Бандарэнка
Сяргей Апанасавіч Бандарэнка (нар. 19 лістапада 1956, Мінск) — беларускі скульптар.
Сяргей Апанасавіч Бандарэнка | |
---|---|
![]() Сяргей Бандарэнка. Фота Яўгена Колчава | |
Дата нараджэння | 19 лістапада 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр | |
Вучоба | |
Уплыў | Леанід Давідзенка |
Член у | |
Прэміі | |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 19 лістапада 1956 года ў Мінску. Скончыў у 1974 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1981 годзе — скульптурнае аддзяленне Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Вучыўся ў Л. Р. Давыдзенкі, А. А. Бембеля, А. А. Анікейчыка, Г. І. Мурамцава, А. Арцімовіча. 3 1979 удзельнік мастацкіх выставак. У 1985 годзе скончыў творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР у З. І. Азгура[1].
Упершыню скульптурныя работы Сяргея Апанасавіча Бандарэнкі былі прадстаўлены ў японскім горадзе Сапара на Сусветнай выстаўцы ЭКСПА ў 1972 годзе[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1985 года[2]. Ганаровы член Кітайскай акадэміі мастацтваў з 2003 года, яго працы ўключаны ў каталог 500 лепшых кітайскіх мастакоў[3].
15 жніўня 2020 адмовіўся ад спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва[4] ў знак пратэсту супраць жорсткага здушэння мірнага выступлення беларусаў пасля фальсіфікацыі выбараў 2020 года[5].
Творчасць
правіцьПрацуе ў жанрах станковай скульптуры, у т.л. анімалістычным[2]. Матэрыял - бронза, дрэва, кераміка. У сваёй творчасці скульптар звяртаецца да шматлікіх жанраў, выкарыстоўваючы розныя матэрыялы і тэхналогіі. Але сапраўднай любоўю Сяргея Бандарэнкі з'яўляюцца коні[1].
Творы мастака адрозніваюцца карпатлівай працай з натурай, дбайным, віртуозным аздабленнем формы. Яго скульптуры коней адрозніваюцца выключным падабенствам з натурай, блізкай да ілюзорнасці[1].
Асноўныя творы: кампазіцыі «Леў Даватар», «Рубеж», «Адэпт», «Перад стартам», «Апошні тур», «Пад вечар», «Марс, які скідае даспехі», «Конь па мянушцы Саід», «Яго клічуць Залатая Спадчына», «Чарапаха», «Смоўж», «Лясная легенда», «Кранівел», помнік Міхаілу Марозу ў г. Жыткавічы (у сааўтарстве)[2], стэла «Трыумф», Алея алімпійскай славы (культурна-спартыўны комплекс «Мінск-Арэна»), скульптуры «Цыркавая танцоўшчыца на кані», «Клоўн з барабанам» (Беларускі дзяржаўны цырк), рэльеф «Песня пра зубра» (Нацыянальная бібліятэка, усе Мінск), помнік князю віцебскаму і вялікаму князю літоўскаму Альгерду[6].
Працы мастака выстаўляліся ў Англіі, Бельгіі, Германіі, Нідэрландах, Кітаі, Манака, Польшчы, Расіі, ЗША, Францыі. Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ і Міністэрстве культуры Расіі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, культурным цэнтры Долі Фітэрман (штат Мінеапаліс, ЗША)[2], мастацкіх галерэй Масквы, Санкт-Пецярбурга, Гале, Гамбурга, Дортмунда, Мінеапаліса[7] і прыватных зборах шэрага краін Еўропы, Азіі і Амерыкі[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д ФОРМУЛА РУХУ(недаступная спасылка)
- ↑ а б в г Бандарэнка Сяргей Апанасавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- ↑ Скульптор Сергей Бондаренко мастерскую превратил в конюшню
- ↑ Каментарый да Указа № 650 ад 30 снежня 2014 г.
- ↑ Лаўрэат лукашэнкаўскай спецпрэміі, скульптар Сяргей Бандарэнка парваў дыплом на знак пратэсту . nn.by (15 жніўня 2020).
- ↑ Помнік князю Віцебскаму, Вялікаму князю Літоўскаму Альгерду (2014)(недаступная спасылка)
- ↑ СКУЛЬПТОР Сергей Бондаренко(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2010. Праверана 12 мая 2012.
Літаратура
правіць- Бандарэнка Сяргей Апанасавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
правіць- artbondarenko.com — афіцыйны сайт Сяргея Апанасавіча Бандарэнка.
- Ход канём(недаступная спасылка) (бел.)
- Бронзовая конница Сергея Бондаренко(недаступная спасылка) (руск.)