Сяргей Барысавіч Журавель

беларускі акцёр

Сярге́й Бары́савіч Жураве́ль (1 чэрвеня 1954, Мінск — 14 жніўня 2015[1], Мінск) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (2011). Лаўрэат прэміі імя Ігната Буйніцкага (1999)[2].

Сяргей Барысавіч Журавель
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1954(1954-06-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 жніўня 2015(2015-08-14) (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Адукацыя
Прафесія акцёр
Тэатр
Прэміі
Узнагароды
IMDb ID 1168627

Біяграфія

правіць

Скончыў тэатральны факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1976) па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс А. І. Бутакова). Працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача (1976—1985) і Беларускім дзяржаўным моладзевым тэатры (1985—2009). З 2009 года ў складзе трупы Купалаўскага тэатра.

Быў мастацкім кіраўніком тэатральнага праекта «Нікаля-тэатр», мастацкім кіраўніком «Альфа радыё» (Мінск), вядучым дакументальнага серыяла «Лёс чалавека» на тэлеканале «Лад». Здымаўся ў фільмах і серыялах: «Батанічны сад», «Зорка Венера», «Каменская», «Гатэль „Выкананне жаданняў“», «Неба і зямля», «Вар’яцкае каханне».

Памёр 14 жніўня 2015 года. Пахаваны на Усходніх могілках.

Творчасць

правіць

Мастацтву Жураўля ўласцівы экспрэсіўнасць, абаяльнасць, унутраны такт, адчуванне драматычнага вобраза ў кожнай ролі. Сярод роляў: Бэмбі («Бэмбі[ru]» Ф. Зальтэна), Марк («Арт» Я. Рэзы), Тарцюф («Тарцюф[ru]» Мальера), П’ер Брашан («Вячэра з прыдуркам» Ф. Вебера) і інш[3].

Здымаецца ў кіно («Я не самотны… Максім Багдановіч», «Неба і зямля», «Уланская балада» і інш.)[3].

Выбраная фільмаграфія

правіць

Узнагароды

правіць

Зноскі

  1. Памёр народны артыст Беларусі акцёр Сяргей Журавель — euroradio.fm, 14.08.2015, 13:34
  2. Сяргей Журавель. kupalauski.by. Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2015. Праверана 14 жніўня 2015.
  3. а б в Д. М. Гіргель. Журавель Сяргей Барысавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2011 года № 491 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 18 кастрычніка 2021.

Літаратура

правіць