Сяргей Бульба

беларускі палітык, былы старшыня «Белага легіёну» (нар. 1967)

Сяргей Бульба[1], імя па нараджэнні Сяргей Чыслаў (нар. 15 красавіка 1967, Мінск) — беларускі палітычны дзеяч[2], былы старшыня Белага легіёну[3].

Сяргей Бульба
Імя пры нараджэнні Сяргей Чыслаў
Род дзейнасці грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 15 красавіка 1967(1967-04-15) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Кастусь, Багдан
Альма-матар
Член у
Прыналежнасць Беларуская дэмакратычная апазіцыя
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Медаль да стагоддзя БНР

Біяграфія правіць

Раннія гады. Вайсковая служба правіць

Вучыўся ў сярэдняй школе № 50 у Мінску. У 1984—1989 гадах навучаўся ў Мінскім вышэйшым інжынерным зенітна-ракетным вучылішчы. У 1988 годзе ў Мінскім вышэйшым інжынерным зенітна-ракетным вучылішчы стварыў патрыятычную суполку курсантаў 5 курсу, якая займалася гістарычна-асветніцкай дзейнасцю. У сваім асяродку яны называлі сябе «Рух-63», як нашчадкі Кастуся Каліноўскага. Штуршком да стварэння першай беларускай нацыянальнай арганізацыі вайскоўцаў сталі падзеі кастрычніка 1988 года, калі ў Мінску быў жорстка разагнаны жалобны мітынг на Дзяды. Суполка сабрала каля 300 подпісаў за дзяржаўнасць беларускай мовы. З красавіка 1989 года арганізацыя стала называцца «Вольнае згуртаванне вайскоўцаў». Заснавальнікаў арганізацыі раскідалі па гарнізонах, а найбольш актыўных — Сяргея Бульбу (Чыслава) і Вадзіма Малюшыцкага — размеркавалі ў Чыцінскую вобласць РСФСР. У пераводзе на службу ў БССР было адмоўлена.

У 1989 годзе быў адным з двух дзейных афіцэраў — заснавальнікаў БНФ[4]. У 1990 годзе вылучаны асабовым складам (салдатамі) кандыдатам на выбары ў Вярхоўны Савет СССР, але заблакаваны рашэннем палітаддзела. Пасля гэтага напісаў рапарт на звальненне і быў звольнены па скарачэнні кадраў.

Палітычная дзейнасць у Беларусі правіць

Вярнуўся ў Беларусь у 1991 годзе, працаваў старэйшым адміністратарам беларускамоўнага ліцэя, таксама быў намеснікам кіраўніка моладзевай арганізацыі «Выбранецкія Шыхты».

Быў адным са стваральнікаў Беларускага згуртавання вайскоўцаў у 1991 годзе, выконваў абавязкі адказнага і прэсавага сакратара згуртавання. У сярэдзіне 1990-х гадоў заняўся фармаваннем маладзёжнай структуры згуртавання. Ва усіх рэгіёнах Беларусі на базе Беларускага згуртавання вайскоўцаў былі створаны структуры ДРАБаў (Дружыны рэгіянальнай аховы і бяспекі). На базе «Чорных драбаў» узнік «Белы легіён»[5]. У 1995 годзе Сяргей Бульба ўзначаліў Белы легіён[6][7].

Восенню 1996 года невядомымі спецслужбамі Аляксандра Лукашэнкі вывезены ў лес каля Слуцка. Паводле яго слоў, ён перажыў клінічную смерць і тры тыдні правёў у шпіталі[8].

У 1999 годзе Бульба адказваў за ахову палітычнага апанента Аляксандра Лукашэнкі Віктара Ганчара. Паводле слоў Сяргея Бульбы, напярэдадні знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, ён атрымаў ад спонсара Ганчара грошы з прапановай паехаць на адпачынак у Крым, на што пагадзіўся[9].

Двойчы беспаспяхова (2003 і 2008) удзельнічаў у выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[10][11]. Да 2008 года займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю ў Беларусі[12].

7 ліпеня 2008 года былых кіраўнікоў «Белага легіёна» — Ігара Корсака, Міраслава Лазоўскага і Сяргея Бульбу (Чыслава) затрымалі па справе выбуху 3 ліпеня 2008 года ў Мінску, абвінавацілі паводле артыкула 339 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (хуліганства), неўзабаве вызвалілі з-пад варты[13]. Пасля 2008 года ў Беларусі быў рэдка, жыў у Непале, Індыі, Лацінскай Амерыцы, 8 гадоў пражыў у Тыбеце[14]. У 2012 годзе афіцыйна змяніў прозвішча з Чыслаў на Бульба[15][16].

Эміграцыя правіць

У 2013 годзе разам з сям’ёй перабраўся на сталае жыхарства ва Украіну, дзе жыў да 2022 года і стварыў шэраг фондаў: «Беларуска-украінскі саюз» у 2020 годзе[17] і «Беларусь 2.0 Робім Разам» у 2021 годзе[18].

У чэрвені 2023 года разам са Святланай Варшыцкай стварае ў Беластоку фонд «Беларусь 2.0 Робім Разам»[19].

У ліпені 2023 года было абвешчана, што Сяргей Бульба стаў новым кіраўніком таварыства «Беларускі моладзевы хаб» у Варшаве (пляцоўкі, якая спрыяе дзейнасці арганізацый, ініцыятыў і актывістаў беларускай дыяспары ў Польшчы).

Сям’я правіць

Жанаты, мае сыноў Кастуся і Багдана.

Узнагароды правіць

Бібліяграфія правіць

У суаўтарстве са Станіславам Суднікам выдаў «Руска-Беларускі вайсковы слоўнік».[21][22]

Зноскі

  1. Стваральнік «Белага легіёну» Сяргей Чыслаў: нашай уладзе трэба звярнуцца да здаровага патрыятызму
  2. Сяргей Чыслаў пра гісторыю «Белага легіёну»
  3. Сяргей Чыслаў: «Белы легіён» — гэта не арганізацыя, гэта стан душы
  4. З савецкіх падводнікаў у беларускія пісьменьнікі. Гісторыя Паўла Ляхновіча
  5. Белы легіён — праўда й міты(недаступная спасылка)
  6. Ствараецца «Белы легіён» Архівавана 24 ліпеня 2017.
  7. «На нас Караткевіч паўплываў» — Сяргей Чыслаў пра гісторыю «Белага легіёну»
  8. Лідар «Белага легіёну»: Я перажыў клінічную смерць
  9. Ахову Ганчара з “Белага легіёна” знялі перад яго знікненнем | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm (18 снежня 2019). — «...па словах Бульбы, з ім сустрэўся адзін са ‟спонсараў” Ганчара (хто гэта, ён удакладняць не стаў):
    ‟Запытаўся ў мяне, калі я апошні раз быў у адпачынку. Гадоў пяць таму, кажу. Тады ён дастае брыкет грошай, досыць прыстойны, і кажа: ‟Бяры пару байцоў — едзь”.
    Сяргей узяў некалькі паплечнікаў і разам з імі паехаў у Крым, дзе адпачываў каля 10 дзён. А па вяртанні ў Беларусь, на мяжы, атрымаў на пэйджар паведамленні ад Ганчара.
    ‟У пэйджарах інфармацыя захоўвалася 10 дзён. Аказалася, што ён мне ў той дзень [знікнення. — Еўрарадыё] тройчы прысылаў паведамленне — клікаў у тую лазню [на выхадзе з якой Ганчар і Красоўскі зніклі. — Еўрарадыё]”.»  Праверана 5 студзеня 2024.
  10. Кадыдат зьняты з выбараў за паказ фільмаў
  11. КОЛЬКАСЬЦЬ ПРЭТЭНДЭНТАЎ НА ВЫБАРЧЫЯ МАНДАТЫ СКАРАЧАЕЦЦА ШТОДНЯ
  12. Заснавальнік «Белага легіёна»: Пагроза для Беларусі з боку Расіі змяншаецца Архівавана 22 кастрычніка 2020.
  13. «Белы легіён» не існуе, але цікавіць сьледзтва
  14. «Быць дзіцём сусвету, але пры гэтым ліцвінам па паходжанні». Восем гадоў Сяргея Бульбы ў Тыбеце . Наша Ніва. Праверана 5 студзеня 2024.
  15. Стваральнік «Белага легіёну» Сяргей Чыслаў патлумачыў, чаму змяніў прозвішча на Бульба Архівавана 19 красавіка 2017.
  16. Сяргей Чыслаў: Нашай уладзе трэба звярнуцца да здаровага патрыятызму(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2017. Праверана 9 ліпеня 2017.
  17. БІЛОРУСЬКО УКРАЇНСЬКИЙ СОЮЗ (укр.). YouControl — сервіс перевірки контрагентів. (31 жніўня 2020).
  18. БІЛОРУСЬ 2.0 РОБИМО РАЗОМ (укр.). YouControl — сервіс перевірки контрагентів. (6 красавіка 2021).
  19. BIAŁORUŚ 2.0. ZRÓBMY TO RAZEM | Rejestr.io. rejestr.io. Праверана 5 студзеня 2024.
  20. Узнагароджаньні Мэдалём да стагодзьдзя БНР: Антон Фурс, Яўген Усюкевіч, Ірына Волкава, Глеб Лабадзенка, Сяргей Бульба. radabnr.org (15 кастрычніка 2019).
  21. Беларуская вайсковая тэрміналёгія: «Крокам руш!» Архівавана 3 мая 2017.
  22. Як і хто распрацоўваў беларускую вайсковую тэрміналёгію? (+слоўнічак)