Сяргей Віктаравіч Вадзяновіч
Сяргей Вадзяновіч (нар. 2 мая 1995) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Івацэвічы».
Поўнае імя | Сяргей Віктаравіч Вадзяновіч | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
2 мая 1995[1] (29 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 174 см | ||||||||||||
Вага | 71 кг[2] | ||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Нумар | 24 | ||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьПачынаў займацца футболам у івацэвіцкай ДЮСШ, вучыўся ў футбольным класе мінскага сувораўскага вучылішча. З 2012 года выступаў за дубль «Белшыны». 11 чэрвеня 2014 года дэбютаваў у асноўнай камандзе бабруйчан, выйшаўшы на замену на 70-й хвіліне ў матчы супраць «Гомеля» (1:2). У сезоне 2015 выступаў у асноўным за дубль, у асноўнай камандзе ў чэмпіянаце толькі тры разы выйшаў на замену.
У лютым 2016 года далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[3]. У ліпені 2016 года вярнуўся ў «Белшыну», дзе стаў асноўным іграком, але не здолеў выратаваць клуб ад вылету ў Першую лігу. У сезоне 2017 гуляў за бабруйскую каманду ў другім дывізіёне.
У студзені 2018 года пачынаў рыхтавацца да новага сезона з «Белшынай», аднак у лютым накіраваўся ў пінскую «Хвалю», з якой неўзабаве падпісаў кантракт[4]. У сакавіку 2019 года падоўжыў пагадненне з пінскім клубам[5]. З цягам часу ў пінскім клубе стаў выкарыстоўвацца ў якасці абаронцы.
У лютым 2020 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з «Хваляй»[6]. У 2020—2021 гадах працягваў гуляць пераважна ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з пінскім клубам яшчэ на год[7]. Пакінуў «Хвалю» ў снежні 2022 года[8].
У пачатку 2023 года далучыўся да «Івацэвічаў».
Міжнародная кар’ера
правіцьУ 2011—2012 гадах выступаў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2012 | дубль | Белшына | 9 | 0 | |
2013 | дубль | Белшына | 20 | 3 | |
2014 | Д1 | Белшына | 8 | 0 | |
2015 | Д1 | Белшына | 3 | 0 | |
2016 (1) | Д1 | Дынама | 5 | 0 | |
2016 (2) | Д1 | Белшына | 14 | 0 | |
2017 | Д2 | Белшына | 19 | 0 | |
2018 | Д2 | Хваля | 23 | 2 | |
2019 | Д2 | Хваля | 22 | 0 | |
2020 | Д2 | Хваля | 23 | 0 | |
2021 | Д2 | Хваля | 23 | 1 | |
2022 | Д2 | Хваля | 16 | 0 |
Крыніцы
правіць- ↑ Sergey Vodyanovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б http://fcvolna-pinsk.by/player/sergej-vodyanovich/
- ↑ Огар, Чиж, Демешко и еще девять игроков подписали контракты с брестским "Динамо"
- ↑ В "Волне" пополнение Архівавана 18 сакавіка 2019.
- ↑ Водянович и Невдах продлили контракты с "Волной"
- ↑ Сергей Водянович остаётся в «Волне»
- ↑ Градобоев и Водянович продлили контракты с "Волной", Трояков покинул пинский клуб
- ↑ Пять игроков покинули "Волну" (руск.). football.by (5 снежня 2022). Праверана 20 снежня 2022.