Сяргей Валянцінавіч Бобрыкаў
Сяргей Валянцінавіч Бобрыкаў (нар. 15 красавіка 1962, Лепель, Віцебская вобласць) — беларускі ваенны і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Сяргей Валянцінавіч Бобрыкаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
Нараджэнне |
15 красавіка 1962 (62 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1983 годзе Каломенскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча па спецыяльнасці «Камандная тактычная, артылерыйскае ўзбраенне»; у 1993 годзе Ваенную артылерыйскую акадэмію імя М. І. Калініна па спецыяльнасці «Камандна-штабная аператыўна-тактычная ракетных войскаў і артылерыі»; у 2005 годзе Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі[1] па спецыяльнасці «Вайсковае і дзяржаўнае кіраванне»; генерал-маёр[2].
Праходзіў службу на асноўных камандных пасадах — камандзіра ўзвода, камандзіра батарэі, камандзіра дывізіёна, начальніка штаба брыгады, камандзіра брыгады, начальніка ракетных войск і артылерыі сухапутных войск, намесніка начальніка Галоўнага штаба сухапутных войск, начальніка 72-га гвардзейскага аб’яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў[2].
Быў начальнікам Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь[2]. 20 кастрычніка 2016 года вызвалены ад пасады ў сувязі з выбраннем яго дэпутатам[3].
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання[1][2].
Майстар спорту СССР па ваенным трохбор'і[1].
Узнагароды
правіць- Ордэн «За службу Радзіме» III ступені[2],
- ордэн «За службу Радзіме» II ступені (2015)[2],
- медаль «За бездакорную службу» II ступені[2].
Асабістае жыццё
правіцьЖанаты, мае сына і дачку[2].
Зноскі
- ↑ а б в Сергей Валентинович Бобриков — Военный информационный портал Министерства обороны Республики Беларусь . www.mil.by. Праверана 31 кастрычніка 2024.
- ↑ а б в г д е ё ж Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (бел.)
- ↑ Сергей Бобриков освобожден от должности начальника Военной академии Беларуси | Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь . president.gov.by. Праверана 31 кастрычніка 2024.