Сяргей Валянцінавіч Войчанка
Сяргей Валянцінавіч Войчанка (15 лістапада 1955, Марыупаль — 9 снежня 2004) — беларускі мастак-графік, жывапісец, скульптар, дызайнер.
Сяргей Валянцінавіч Войчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 лістапада 1955 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 снежня 2004 (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, фатограф, дызайнер |
Вучоба | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і марака. У 4-гадовым узросце разам з бацькамі пераехаў у Мінск, дзе жылі матчыны сваякі. У 1969 годзе паступіў на аддзяленне скульптуры ў мастацкую школу, якую скончыў у 1974 годзе. У 1975 годзе паступіў на факультэт дызайну Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, дзе пазнаёміўся са сваім суаўтарам Уладзімірам Цэслерам (працуюць разам з 1978 года), у 1984 годзе абараніў дыплом серыяй плакатаў «История Минска».
Творчасць
правіцьАўтар плакатаў «Нержавеющий Сталин», «1939, начало войны в Польше», «Карл Маркс 1990-х», «Афганистан», «Good morning, Belarus!», «От международного года мира — к миру без войн и оружия», «Война несет людям…», «Афган, Forbidden Fruit», «Contemporary art+centre „VITA NOWA“», Made in NEW RUSSIA, «Эх, в яблочко…». Аўтар мастацкага афармлення шэрагу выданняў[1].
Атрымаў больш 40 узнагарод міжнародных конкурсаў, біенале і фестываляў плакату. Плакат «Вудсток. 30 лет. — Levi`s» зберагаецца ў калекцыі Луўра.
Персанальныя выстаўкі
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- О студии // Артдизайнстудия Цеслер & Войченко
Спасылкі
правіць- Артдызайнстудыя Цэслер & Войчанка Архівавана 3 жніўня 2008. (англ.) (руск.)
- Войчанка С. В. // Беларускі плакат Архівавана 3 чэрвеня 2023.