Сяргей Васілевіч Бесараб
Сяргей Васілевіч Бесараб (нар. 25 ліпеня 1984[1], Навагрудак) — беларускі навуковец у галіне калоіднай хіміі, папулярызатар навукі, тэхналагічны аўтар, вынаходнік. Стваральнік Telegram-канала LAB-66 (@lab66[2]), прысвечанага радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай бяспецы, грамадзянскай абароне.
Сяргей Васілевіч Бесараб | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 25 ліпеня 1984 (38 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, навуковы журналіст, радыёаматар, вынаходнік |
Навуковая сфера | хімія, папулярызацыя навукі і навуковая журналістыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Сайт | steanlab.github.io (англ.) |
![]() | |
![]() | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Вучыўся ў сярэдняй школе № 3 у Навагрудку, якую закончыў на выдатна. Падчас вучобы неаднаразова станавіўся пераможцам абласнога і рэспубліканскага этапаў прадметнай алімпіяды па хіміі[3]. Выпускнік кафедры радыяцыйнай хіміі хімічнага факультэта БДУ (кіраўнік А.І Шадыра)[4][5]. У 2010 годзе скончыў магістратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі па спецыяльнасці «Хімія»[6]. З 2010 года працаваў навуковым супрацоўнікам лабараторыі адсарбентаў Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі[7]. У 2016 годзе скончыў аспірантуру па спецыяльнасці «Калоідная хімія і фізіка-хімічная механіка» (навуковы кіраўнік У. С. Камароў).
ДзейнасцьПравіць
Асноўныя навуковыя працы прысвечаны даследаванню ўласцівасцей неарганічных порыстых матэрыялаў, пошуку эфектыўных адсарбентаў і стварэнню новых каталізатараў, якія ўвайшлі ў ТОП-100 найлепшых вынікаў фундаментальных і прыкладных даследванняў НАН Беларусі за 2011-2015 гады[8]. Аўтар больш за 50 навуковых прац[9], у тым ліку манаграфіі, шэрагу вынаходстваў і карысных мадэляў[10]. З навуковымі распрацоўкамі двойчы (2009, 2011) перамагаў на Рэспубліканскім конкурсе навуковых прац[1][11]. У 2016 годзе заняў 1-е месца ў беларускім этапе Skolkovo StartupTour-2016 і стаў паўфіналістам конкурсу[1][12].
Займаўся прасоўваннем выкарыстання т.з. змешанай рэальнасці (MR) у адукацыйных і навуковых мэтах[13][14]. У якасці навуковага кансультанта супрацоўнічаў з Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтрам дзіцячай хірургіі, дзе займаўся распрацоўкай палімерных гідрагеляў для малаінвазіўнага лячэння інфаркту міякарда[15][16][17][18] (гл. таксама «Навуковы рынг»), адытыўнымі тэхналогіямі ў кардыёхірургіі, пытаннямі хімічнай дэцэлюрызацыі алаграфтаў[19]. У 2017 годзе ў якасці навуковага куратара ўдзельнічаў у арганізацыі і правядзенні першага беларускага навуковага хакатона SciHackathon[20][21][22].
Як тэхналагічны эксперт і папулярызатар навукі напісаў каля 200 артыкулаў[23]. Пачынаў друкавацца ў выданнях «Компьютерра»[24] і «Камп’ютарныя весткі»[25][26][27]. У студзені 2020 года, яшчэ да афіцыйнага абвяшчэння пандэміі пачаў гаварыць пра небяспеку каранавіруса і персанальныя сродкі абароны. Артыкул пра выбар адмысловых супрацьаэразольных рэспіратараў і дэзінфекцыю[28] за некалькі содняў набраў больш за паўмільёна праглядаў. У 2021 годзе стаў найлепшым тэхнааўтарам года за артыкул пра фітахімію і таксікалогію атрутных раслін[29] — пераможцу конкурсу «Тэхнатэкст-2022», які праводзіць Habr.com[30].
У 2019 годзе стварыў Тэлеграм-канал @lab66 — незалежны інфармацыйны рэсурс пра хімію і хімічную бяспеку. У 2020 годзе сумесна з Юстынай Саўкай выпускаў серыю кароткіх беларускамоўных аўдыёнарысаў пра розныя расліны для дзіцячай праграмы «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя» на канале «Культура» Беларускага радыё[31] (гл. Нататкі фітахіміка).
Як навукова-тэхнічны эксперт і незалежны навуковец выступае з каментарыямі па пытаннях тэхналогій, хіміі, хімічнай і радыяцыйнай бяспекі, сродкаў асабістай бяспекі ў перыядычных выданнях і СМІ, у тым ліку на Belsat[32][33][34][35], «Нашай Ніве»[22][36][37][38][39][40][41][42][43][4][44], Voice of America[45][46], Radio France internationale[5], «Зялёнай сетцы»[47][48][49][50], Новым Часе[51][52], беларускім Радыё Рацыя[53][54][55][56], CityDog.by[57][58], dev.by[59][60][61], Zerkalo.io[62][63][64], thinktanks.by[65], Беларускім расследвальніцкім цэнтры[66], ранішнім шоў Звычайны ранак[67][68][69][70][71][72]
Грамадзянская пазіцыяПравіць
У 2020 годзе падпісаў Зварот прадстаўнікоў навуковай грамадскасці Рэспублікі Беларусь у сувязі з падзеямі пасля 9 жніўня 2020 года[73]. Выступіў з экспертным абвяржэннем абвінавачання Сцяпану Латыпаву ў падрыхтоўцы атручэння супрацоўнікаў МУС[74][75][76]. Пасля быў звольнены з Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі[77][78][79] і далучаны да спісу рэпрэсаваных па палітычных прычынах беларускіх навукоўцаў, якіх падтрымалі ў адкрытым Звароце супраць рэпрэсій[80] каля 800 беларускіх навукоўцаў[81][82][83].
ДадатковаПравіць
Радыёаматар-кароткахвалявік з радыёаматарскім пазыўным EU1AEY[84][85]. Прафесійна займаецца спартыўным турызмам[86], мае II дарослы разрад. Сябра Рускага геаграфічнага таварыства.
УзнагародыПравіць
- Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2015 год таленавітым маладым вучоным да 35 гадоў[1]
За установление физико-химических закономерностей синтеза нового класса иерархических пористых материалов, обладающих комбинированной пористой структурой с регулируемым отношением транспортных путей и каталитически активных центров, отличающихся характеристиками, превосходящими в 7-9 раз показатели образцов, получаемых традиционными методами[87]
Выбраная бібліяграфіяПравіць
МанаграфііПравіць
- Комаров В. С., Бесараб С. В. Адсорбенты и носители катализаторов. Научные основы регулирования пористой структуры. — НИЦ ИНФРА-М, 2014. — 203 с. — ISBN 978-5-16-009581-3, ISBN 978-5-16-100828-7
Выбраныя навуковыя артыкулыПравіць
- Синтез двухкомпонентных бипористых алюмо-, ферро- и магнийсиликагелей // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. — 2011. — № 3. — с. 41-45
- Темплатный метод регулирования структуры природных алюмосиликатов // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. — 2014. — № 3. — c. 22-25
- Синтез мезопористых адсорбентов на основе гидроксидов металлов // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. — 2015. — № 4. — с. 23-27
- Синтез микропористых силикагелей с применением в качестве темплата гидроксидов металлов // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. − 2017. — № 1. — с 44-48
- Composite materials based on MgO and metallic nanoparticles for catalytic applications // Romanian Journal of Materials. — 2019. EID: 2-s2.0-85077018175 — 2019
- Investigation of the structure and properties of ceramic materials with a rigid system of microfiltration transport pores based on basalt fibers. — 2021. DOI:10.33774/chemrxiv-2021-46cg5 . Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2022.
- Массовая дозиметрия в 21 веке. Простейшие устройства для дозиметрического контроля, доступные широким слоям населения. Рынок, решения, возможности // Мат.конф. ГУО Институт пограничной службы РБ. — 2021. DOI:10.6084/m9.figshare.14529339 . Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2022.
Выбраныя патэнты на вынаходствыПравіць
- Устройство для очистки твердых поверхностей от разливов металлической ртути. — Патент BY 9699. − 2013.
- Установка для очистки воздуха от паров ртути. — Патент BY 9629. − 2013
- Способ получения сорбционного материала. — Патент BY 19685. − 2015
- Способ получения мезопористого силикагеля. — Патент BY 19921. − 2016
- Способ получения каталитически активного фильтрующего материала. — Патент BY 21653. — 2018
- Способ получения меднооксидного катализатора. — Патент BY 21653. — 2018
- Установка для очистки воды. — Патент BY 12025. — 2019
Выбраныя навукова-папулярныя артыкулыПравіць
- Бижутерия, которую Вы заслужили (?). Радиоактивное урановое стекло в магазинах для рукодельниц . Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2022.
- Это вы можете (ЭВМ). Рассказ о забытой телепередаче . Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2023.
- О простых вещах-сложно. Письмо химика 3D-печатнику. Растворители для пластмасс и защита от них . Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2023.
- Заметки фитохимика. Хурма . Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2023.
- Как спастись от «зайцев». Инструкция по борьбе с ультрафиолетом . Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2022.
- Памятка для пострадавшего от слезоточивого газа/перцового баллона . Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2022.
- gReebok detected. Сам себе дерматовенеролог . Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2023.
- Жесткая вода и накипь. Структура, свойства и способы минимизации ущерба (Steanlab Review) . Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2023.
- Избранные главы коллоидной химии. Достаточно ли мытья рук для защиты от коронавируса? «Мыльная энциклопедия» . Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2022.
- Что в Белизне тебе моей или Справочное пособие по гипохлориту натрия («хлорке») . Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2023.
- Задержать COVID-19. Все про фильтрацию воздуха на случай пандемии . Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2023.
- HBO, cпасибо что напомнил… «Чернобыльская аптечка» беларуского фармацевта . Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2023.
- Опусы про Его Величество Клей. Часть вторая — Viva, цианоакрилат! Viva, суперклей . Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2023.
- B12 для вегетарианца. Где и что ? . Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2022.
- Заповедник беларуского hardware . Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2022.
- Неожиданные источники пищевого белка . Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2022.
- Лучший сувенир из “отпуска” в южных районах Беларуси (устар. Белоруссии) . Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2022.
- Почему любительская наука важна для "Беларуси в эпоху перемен" . Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2022.
ЗноскіПравіць
- ↑ а б в г Изобретатель, 2016, № 6 (198), задн. вокл.
- ↑ https://t.me/lab66
- ↑ Новае жыццё, 2001, № 71, с. 3
- ↑ а б «Гэта можа выклікаць рак». Навуковец б'е трывогу адносна таго, што ў Беларусі пачалі апраменьваць прадукты радыяцыяй . Наша ніва. — «Сяргей Бесараб — выпускнік кафедры радыяцыйнай хіміі БДУ, дзе ён займаўся менавіта свабоднымі радыкаламі, якія ўзнікаюць пад уздзеяннем радыяцыі. Яго навуковы кіраўнік, прафесар Алег Шадыра, лічыўся найлепшым спецыялістам у даследаванні ўплыву радыяцыі.» Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2023.
- ↑ а б Наталія Ряба. Білоруський радіаційний хімік: Білорусь із ядерною зброєю — це мавпа з гранатою . Міжнароднае французскае радыё (29 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2023.
- ↑ Университет Национальной академии наук Беларуси. Мы гордимся нашими выпускниками . Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2022.
- ↑ https://www.linkedin.com/in/steanlab/
- ↑ Каталог ТОП-100 результатов фундаментальных и прикладных исследований НАН Беларуси за 2011-2015 годы (6 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020.. — Минск: Беларуская навука. — 2016.— с. 74-75, ISBN 978-985-08-2009-9
- ↑ Бесараб Сергей Васильевич. РИНЦ. Научная электронная Библиотека
- ↑ Константин Бакун. Есть вопрос: что не мешало бы изобрести? . СБ. Беларусь сегодня (29 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2020.
- ↑ Веды, 2011, № 24, с.3
- ↑ Навука, 2016, № 16, с.2
- ↑ Итоги ХІІ Республиканского конкурса «Компьютер. Образование. Интернет» . adu.by. Национальный институт образования (23 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2023.
- ↑ Станислав Иванейко. Ассистент хирурга и управление с помощью мысли — жюри выбрало лучшие проекты хакатона AVRA Minsk Days . tech.onliner.by (16 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2022.
- ↑ Наталья Урядова. Наука в ударе . СБ. Беларусь сегодня (21 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2020.
- ↑ Научный ринг . Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2022.
- ↑ Яраслаў Лыскавец. Навошта навукоўцы выйшлі на «рынг»? . Звязда (6 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2022.
- ↑ Знамя юности, 2016, № 38, с 2
- ↑ The study of the stability of cryopreserved allopericardium to process of dystrophic calcification in the experiment.(недаступная спасылка) — 2016, eLIBRARY ID: 29313820
- ↑ В Беларуси с помощью смартфона можно будет измерить давление и определить качество продуктов . СТБ (02 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2020.
- ↑ Научный хакатон в Минске: домашний наркотест, синтез генов и алгоритм для перебора картофеля — DEV.BY, 5 чэрвеня 2017
- ↑ а б Амерыканскія навукоўцы прыдумалі, як візуальна сачыць за людзьмі па WiFi замест камер. Аказваецца, беларусы прэзентавалі падобны метад 6 год таму . Наша ніва (20 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2023.
- ↑ Все статьи. Блог беларуского химика. Сергей Бесараб . github.com. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2023.
- ↑ Сергей Бесараб. Слово о демосцене . КомпьютерраОnline (25 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2022.
- ↑ Сергей Бесараб. Все мое всегда со мной. Онлайн-бэкап телефонной адресной книги . Компьютерные Вести № 20 (2008). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2023.
- ↑ Сергей Бесараб. Цифровое "книгопечатание". Пошаговое руководство по оцифровке книг . Компьютерные Вести № 34 (2008). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2022.
- ↑ Сергей Бесараб. Цифровое "книгопечатание". Книга за 5 минут . Компьютерные Вести № 45 (2009). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2022.
- ↑ Сергей Бесараб. Коронавирус 2019-nCoV. FAQ по защите органов дыхания и дезинфекции . Хабр (29 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 cтудзеня 2020.
- ↑ Сергей Бесараб. Растения I класса опасности. Памятка по идентификации . Хабр (16 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2021.
- ↑ Технотекст: все номинанты, победители и немного тайны . Хабр (21 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2022.
- ↑ Ольга Панасина; Алина Шкутова. Элементы жизни . Навука №18(2745) c. 8 (29 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2023.
- ↑ «Робяць сяк-так». Чаму ў Беларусі зноў абваліўся мост — і чаго чакаць надалей — Белсат, 12 студзеня 2022
- ↑ Пад Лунінцом пачалі разбудоўваць вайсковы аэрадром. Валяць радыеактыўны лес — Белсат, 8 жніўня 2022
- ↑ Бачу навіны пра пагрозу ядравай вайны. Што зрабіць проста зараз, каб падрыхтавацца? — Белсат, 30 верасня 2022
- ↑ Яна Шэк. Стэрылізацыя радыеактыўным апраменьваннем небяспечная? . Белсат (16 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2023.
- ↑ Навуковец падлічыў, колькі каштуе «лепшая за натаўскую» аптэчка, калі яе збіраць самастойна. Выйшла танней, чым афіцыйна названая сума . Наша ніва (27 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2023.
- ↑ «Казаць, што мы ўсе памрэм, — дакладна няправільна». Эксперт пра магчымыя наступствы ядзернай вайны — Наша ніва, 3 траўня 2022
- ↑ Расія ўдарыць па Украіне хімічнай зброяй? Усё можа быць нашмат прасцей і трагічней — Наша ніва, 11 траўня 2022
- ↑ «Гэта зброя выпаленай зямлі». Што такое «брудная бомба» і што рабіць, калі яе падарвуць у Беларусі — Наша ніва, 30 кастрычніка 2022
- ↑ Аляксандр, 35 гадоў, вышэйшая адукацыя. Навуковец склаў партрэт беларускага «экстрэміста» — высновы ўражваюць — Наша ніва, 18 лістапада 2022
- ↑ Што за «апраменьванне персаналу» магло адбыцца на БелАЭС і ці яно было? Тлумачыць спецыяліст — Наша ніва, 29 снежня 2022
- ↑ «Чалавека можа ўратаваць уважлівасць і падрыхтаванасць». Навуковец расказаў, як прадбачыць землятрус і што трэба мець каля сябе, калі жывеш у сейсмазоне — Наша ніва, 15 лютага 2023
- ↑ Што трэба ведаць пра цюльпаны, каб імі не нашкодзіць сабе . Наша ніва (11 сакавіка 2023). — «Сімвалам 8 Сакавіка даўно стаў цюльпан. Простая з выгляду расліна між тым, засцерагае навуковец Сяргей Бесараб, не бяскрыўдная. Яна ўтрымлівае рэчывы, якія раздражняюць горла і могуць апячы скуру.» Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2023.
- ↑ «Часам незаменна, але…» Бесараб адказаў на крытыку наконт апраменьвання прадуктаў радыяцыяй . Наша ніва (17 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2023.
- ↑ Michael Lipin; Tatiana Vorozhko, Igor Tsikhanenka. VOA Exclusive: Ukraine Says Photos Show Russia Dug Trenches in Chernobyl’s Radioactive Soil . Голас Амерыкі (06 красавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2022.
- ↑ Michael Lipin; Igor Tsikhanenka. Photos Indicate Russian Looting of Radioactive Materials from Ukraine’s Chernobyl . Голас Амерыкі (12 красавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2023.
- ↑ Сергей Бесараб: «В домашней аптечке обязательно нужно иметь радиозащитную дозу йодидов» — Зялёны партал, 29 жніўня 2022
- ↑ В Донецке заявляют об утечке аммиака из-за обстрела пивного завода — Зялёны партал, 11 жніўня 2022
- ↑ Что делать в случае ядерного взрыва, как обезопасить себя и продукты питания — Зялёны партал, 3 кастрычніка 2022
- ↑ Ядерные отходы: почему они не уехали в Россию и что это значит для Беларуси? — Зялёны партал, 27 лістапада 2022
- ↑ Дзе ў Беларусі жыве найбольш «экстрэмістаў»? . Новы час Online (15 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2022.
- ↑ «Гомель-30» — сакрэтная база для ядзернай зброі РФ? Ці ПК-24, дзе здзекуюцца з жанчын-палітвязняў? . Новы час Online (30 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2023.
- ↑ Лукашэнкаўцы будуць захоўваць радыеактыўныя адкіды ў гліне. Навуковец — гэта небяспечна! . Беларускае Радыё Рацыя (5 кастрычніка 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2022.
- ↑ Ці пагражае Беларусі і Польшчы сітуацыя на Хмяльніцкай АЭС? . Беларускае Радыё Рацыя (17 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2022.
- ↑ Вольга Сямашка. Сяргей Бесараб: Новая Беларусь можа лёгка стаць высокатэхналагічнай краінай . Беларускае Радыё Рацыя (22 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2022.
- ↑ Мікола Бянько. Сяргей Бесараб: Мы зараз вяртаемся ў 1996 год, калі Беларусь пазбаўлялася ядзернай зброі . Беларускае Радыё Рацыя (31 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2023.
- ↑ «В беларуских аптеках такого йода нет». Специалист — о том, как и какой именно йод надо пить, чтобы защититься от радиации . CityDog.io (19 кастрычніка 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2022.
- ↑ Если случится ядерный удар: какой йод можно найти в беларуских аптеках? Сколько он стоит и поможет ли при радиации? Вот наглядная инструкция . CityDog.io (8 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2022.
- ↑ «Бургеры из насекомых — хоть завтра». Беларус ушёл из Google делать бизнес на опарышах — DEV.BY, 22 лістапада 2021
- ↑ «Спастись от газа, настроить сеть». Чтение на уикенд от Сергея Бесараба — DEV.BY, 7 жніўня 2020
- ↑ Где в Беларуси живут «экстремисты»? Анализ списка МВД из 1700+ человек . DEV.BY (15 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2022.
- ↑ 36-летний минчанин Александр. Белорусский ученый составил портрет среднестатистического «экстремиста» — вот он какой — Зеркало, 18 лістапада 2022
- ↑ В Березовском районе мужчины подожгли прорубь. Узнали у ученого, как такое может быть — Зеркало, 11 снежня 2022
- ↑ «Смерть наступает за несколько минут». По чатам распространяется страшилка о женщинах, дающих понюхать опасные духи — Зеркало, 1 сакавіка 2023
- ↑ Регина Свиридова. Основные техногенные угрозы для Беларуси — радиационные . thinktanks.by (10 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2023.
- ↑ Антифейк/фактчек. На «Горизонте» создали уникальный телевизор будущего . investigatebel.org (01 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2023.
- ↑ Что делают УЧЕНЫЕ из Беларуси? Беспилотники и электрокары – от тоски и без финансирования | Бесараб . Обычное утро.
- ↑ КАК ВЫЖИТЬ В ЯДЕРНОЙ ВОЙНЕ. Ученый – про виды бомб, оружие в России, Беларусь и где искать убежище . Обычное утро.
- ↑ КАК ЗЕМЛЯ ТРЕЩИТ ПО ШВАМ? Землетрясения в Турции, наводнения и смерчи в Беларуси | Бесараб . Обычное утро (27 лютага 2023).
- ↑ Этот фоторедактор ВЗОРВАЛ СОЦСЕТИ! Могут ли ваши данные попасть в ЦРУ или КГБ через Lensa? | Бесараб . Обычное утро.
- ↑ ПРИВОДИТ К РАКУ?! Зачем облучают продукты и какие дозы смертельно опасны для человека | Бесараб . Обычное утро (21 сакавіка 2023).
- ↑ Лукашенко НЕ ОЖИДАЛ! Вот что будет, если ударят тактическим ядерным оружием по Дроздам | Бесараб . Обычное утро (28 сакавіка 2023).
- ↑ Обращение представителей научной общественности Республики Беларусь . Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2022.
- ↑ Химик раскритиковал сюжеты БТ об «отравителе милиционеров» Латыпове . reform.by (22 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2020.
- ↑ Евгения Штейн. Удобрение, «Белизна» и средство от кротов. Ученый-химик раскритиковал историю об «отравителе» с «площади Перемен» . onliner.by (21 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2021.
- ↑ Александр Бакланов; Кристина Сафонова. Житель минской «Площади перемен» Степан Латыпов пытался покончить с собой в зале суда Заявив перед этим, что милиция угрожала возбудить дела против его родных и соседей . Медуза (1 чэрвеня 2021). — «В сюжетах говорилось, что Латыпов якобы собирался использовать против сотрудников силовых структур «препараты первого класса опасности, содержащие яд дифосфин». Неназванный сотрудник ГУБОПиК заявил, что Латыпов хотел обработать этим веществом земельные участки и дачи силовиков, а также распылить его над бойцами ОМОНа и внутренних войск во время протестных акций. Это заявление государственных СМИ раскритиковал белорусский химик Сергей Бесараб, старший научный сотрудник Национальной академии наук Беларуси.» Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2022.
- ↑ Тамара Колос. «Это было ожидаемым ходом». Химику из Академии наук не продлили контракт. Спросили о причинах . TUT.by (23 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 17 cнежня 2020.
- ↑ «Учитель не должен обращать внимание на зарплату». Рассказываем, что известно о новом министре образования . Zerkalo.io (10 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2022.
- ↑ Экс-калега расказвае пра міністра адукацыі: «У Акадэміі навук яго называлі «Граза дзядам» . Наша ніва (10 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2023.
- ↑ Открытое письмо учёных против репрессий . Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2022.
- ↑ Больш за 500 вучоных падпісалі адкрыты ліст супраць звальнення калег . Новы Час (7 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2022.
- ↑ Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег . Наша ніва (14 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2022.
- ↑ Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку калегаў, звольненых з Акадэміі навук . Беларуская служба Радыё «Свабода» (14 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2022.
- ↑ EU1AEY - Сергей Бесараб :: Информация о позывном . qrz.ru. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2022.
- ↑ EU1AEY - Callsign Lookup by QRZ Ham Radio . qrz.com. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2022.
- ↑ Dzed Fyodar. Конкурс туристских отчетов «Активный 2013»: итоги и награждение . belpohod.info (8 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2023.
- ↑ Веды, 2015, № 2, с. 3
ЛітаратураПравіць
- Веды № 2 (2522), 12 студзеня 2015.
- Навука № 16 (2587), 18 красавіка 2016
- К Дню изобретателя и рационализатора // Изобретатель № 6 (198), 2016.
- Таленты побач // Новае жыццё № 71 (8256), 5 верасня 2001
СпасылкіПравіць
- https://t.me/lab66 — тэлеграм-канал прысвечаны радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай бяспецы, грамадзянскай абароне, створаны Сяргеем Бесарабам