Сяргей Васілевіч Жасткоў

беларускі матэматык

Сяргей Васілевіч Жасткоў (2 жніўня 1952Дрыбін, Магілёўская вобласць — 4 снежня 2014) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (2004), прафесар (2006).

Сяргей Васілевіч Жасткоў
Дата нараджэння 2 жніўня 1952(1952-08-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 снежня 2014(2014-12-04) (62 гады)
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (2004)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Жданава (спецыяльнасць «Матэматыка і механіка», 1975), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, спецыяльнасць «Дыферэнцыраваныя ўраўненні і матэматычная фізіка», 1983).

Працаваў у Магілёўскім аддзяленні Інстытута фізікі АН БССР (з 1976), Інстытуце прыкладной оптыкі НАН Беларусі (1992—2003), Інстытуце тэхналогіі металаў НАН Беларусі (з 2004), Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (з 2005, фізіка-матэматычны факультэт, кафедра матэматычнага аналізу і дыферэнцыяльных ураўненняў, загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя салітонаў; тэорыя нелінейных ваганняў; тэорыя задачы Кашы для нарматыўных сістэм у частковых вытворных; матэматычная фізіка, біялогія і хімія.

Бібліяграфія правіць

  • Развитие конструктивных методов построения глобальных решений нелинейных уравнений в частных производных : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.01.02 : защищена 17.10.2003 : утверждена 30.06.2004 / Жестков Сергей Васильевич. — Могилев, 2003.
  • Конструктивные методы построения глобальных решений нелинейных уравнений в частных производных / С. В. Жестков. — Могилев, 2006.
  • О существовании волновых решений двумерных уравнений Фишера с различными типами нелинейности / С. В. Жестков, А. А. Романенко // Доклады Национальной академии наук Беларуси. — 2011. — Т. 55, № 3. — С. 55—58.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Жестков Сергей Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 533.
  • Жестков Сергей Васильевич // Ученые МГУ имени А. А. Кулешова : биобиблиографический справочник. — Могилев, 2013. — С. 225—226.
  • Жестков Сергей Васильевич : 02.08.1952—04.12.2014 // Веснік Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Серыя В. — 2015. — № 1. — С. 89—90.