Сяргей Васілевіч Казека

беларускі футбаліст і трэнер

Сяргей Казека (нар. 17 верасня 1986, Баранавічы) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Крумкачы».

Футбол
Сяргей Казека
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Васілевіч Казека
Нарадзіўся 17 верасня 1986(1986-09-17)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 76 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Крумкачы
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2009 Беларусь Баранавічы 126 (19)
2010—2012 Беларусь Гомель 89 (16)
2013 Беларусь Мінск 30 (2)
2014 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 29 (2)
2015 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 10 (0)
2016—2017 Латвія Спартак (Юрмала) 29 (1)
2018—2019 Беларусь Узда 44 (12)
2020 Беларусь Крумкачы (Мінск) 12 (2)
2023 Беларусь Крумкачы (Мінск) 2 (1)
Трэнерская кар’ера
2021—2022 Беларусь Крумкачы (Мінск) трэнер
2021 Беларусь Крумкачы (Мінск) в. а.
2022— Беларусь Крумкачы (Мінск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 лютага 2024.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец «Баранавічаў», з 2004 года гуляў за асноўную каманду, якая выступала ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

У студзені 2010 года перайшоў у «Гомель», стаў асноўным апорным паўабаронцам каманды. У 2011 годзе разам з клубам трапіў у Вышэйшую лігу.

У снежні 2012 года перайшоў у «Мінск»[2], дзе таксама хутка замацаваўся ў аснове. Выступаў на пазіцыі апорнага паўабаронцы або цэнтральнага паўабаронцы. У снежні 2013 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[3], дзе таксама стаў іграком асновы.

У студзені 2015 года пакінуў Жодзіна і перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[4]. Першую палову сезона 2015 быў вымушаны прапусціць з-за траўмы, з ліпеня пачаў выхадзіць на поле на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона 2015 «Шахцёр» вырашыў не падаўжаць кантракт з паўабаронцам, і Казека пакінуў клуб[5].

У студзені 2016 года стала вядома аб магчымым пераходзе Казекі ў латвійскі «Спартак», які ўзначаліў беларускі спецыяліст Алег Кубараў[6]. У выніку, паўабаронца пачаў новы сезон у Юрмале і дапамог камадзе стаць чэмпіёнам Латвіі. Сезон 2017 пачаў у складзе «Спартака», аднак у чэрвені 2017 года з-за траўмы быў вымушаны спыніць кар’еру[7].

У верасні 2017 года стаў трэнерам у футбольнай школе «ФШМ-Мінск»[8], а ў пачатку 2018 года далучыўся да клуба Другой лігі «Узда», дзе на працягу двух гадоў быў адным з асноўных ігракоў.

У сакавіку 2020 года папоўніў склад сталічных «Крумкачоў»[9], дзе гуляў у стартавым складзе. Пасля пачатку пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе Сяргей Казека актыўна выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю. 31 жніўня 2020 года быў жорстка затрыманы разам з Паўлам Расолькам з-за інцыдэнту з пашкоджаннем мікрааўтобуса, які нібыта належаў Міністэрству ўнутраных спраў. У гэтым інцыдэнце атрымаў траўмы, з-за якіх на поле вярнуўся толькі ў лістападзе[10].

Трэнерская кар’ера правіць

У студзені 2021 года завяршыў кар’еру і ўвайшоў у трэнерскі штаб «Крумкачоў»[11]. У чэрвені 2021 года, пасля звальнення Алега Дулуба, стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера клуба[12]. Заставаўся ў гэтай якасці да ліпеня, калі новым галоўным трэнерам быў прызначаны Алег Кубараў, пры гэтым застаўся яго памочнікам[13].

У студзені 2022 года разам з усім трэнерскім штабам пакінуў «Крумкачы»[14], аднак у лютым вярнуўся і быў зацверджаны галоўным трэнерам каманды[15]. Пад кіраўніцтвам Казекі ў сезоне 2022 «Крумкачы» сталі сярэбранымі прызёрамі Другой лігі і мелі магчымасць павышэння ў Першую лігу, аднак клуб вырашыў працягваць выступаць у Другой лізе. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з «Крумкачамі» на сезон 2023[16].

У ліпені 2023 года згуляў за «Крумкачоў» у матчы Другой лігі ў якасці футбаліста[17].

У лютым 2024 года падпісаў новае пагадненне з клубам[18].

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2004 Д2 Баранавічы   7 0
2005 Д2 Баранавічы   28 4
2006 Д2 Баранавічы   23 0
2007 Д2 Баранавічы   26 2
2008 Д2 Баранавічы   18 1
2009 Д2 Баранавічы   24 12
2010 Д2 Гомель   28 11
2011 Д1 Гомель   32 3
2012 Д1 Гомель   29 2
2013 Д1 Мінск   30 2
2014 Д1 Тарпеда-БелАЗ   29 2
2015 Д1 Шахцёр   10 0
2016 Д1 Спартак   27 1
2017 (1) Д1 Спартак   2 0
2018 Д3 Узда   21 7
2019 Д3 Узда   23 5
2020 Д2 Крумкачы   12 2
2023 Д3 Крумкачы   2 1

Крыніцы правіць

  1. Sergey Koseka // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Сергей Козека сменил "Гомель" на "Минск" (руск.). football.by (27 снежня 2012). Праверана 14 лютага 2024.
  3. Сергей Козека и Сергей Сосновский подписали контракты с "Торпедо-БелАЗом" (руск.). football.by (30 снежня 2013). Праверана 14 лютага 2024.
  4. "Шахтер" подписал контракт с Козекой и продлил соглашение с Янушкевичем (руск.). football.by (13 студзеня 2015). Праверана 14 лютага 2024.
  5. "Шахтер" объявил о подписании контракта с Бурко и Селявой и расставании с Комаровским и Козекой (руск.). football.by (5 студзеня 2016). Праверана 14 лютага 2024.
  6. Козека может перейти в юрмальский «Спартак» (руск.). by.tribuna.com.
  7. Сергей Козека из-за травмы приостановил карьеру (руск.). football.by (13 чэрвеня 2017). Праверана 14 лютага 2024.
  8. Козека и Чухлей стали тренерами в футбольной школе «ФШМ-Минск» (руск.). by.tribuna.com.
  9. Лынько и Козека стали игроками "Крумкачей" (руск.). football.by (19 сакавіка 2020). Праверана 14 лютага 2024.
  10. Футбол. Избитый при задержании в Минске Сергей Козека провел первый матч за "Крумкачоў" после выхода из лазарета (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (16 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2021.
  11. Футбол. Сергей Козека завершил карьеру и вошел в тренерский штаб "Крумкачоў" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (22 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2022.
  12. Олег Дулуб покинул пост главного тренера "Крумкачоў" (руск.). football.by (24 чэрвеня 2021). Праверана 14 лютага 2024.
  13. Олег Кубарев - новый главный тренер НФК "Крумкачы" (руск.). football.by (27 ліпеня 2021). Праверана 14 лютага 2024.
  14. "Крумкачы" объявили о расставании с Кубаревым и тренерским штабом команды (руск.). football.by (14 студзеня 2022). Праверана 14 лютага 2024.
  15. Сергей Козека - главный тренер "Крумкачоў" (руск.). football.by (15 лютага 2022). Праверана 14 лютага 2024.
  16. Сяргей Казека – галоўны трэнер «Крумкачоў» . Афіцыйны сайт «Крумкачоў» (20 студзеня 2023). Праверана 14 лютага 2024.
  17. Главный тренер "Крумкачоў" сыграл в матче второй лиги со "СДЮШОР Динамо" (руск.). football.by (30 ліпеня 2023). Праверана 14 лютага 2024.
  18. Козека продолжит тренировать "Крумкачы" (руск.). football.by (11 лютага 2024). Праверана 14 лютага 2024.