Сяргей Васілевіч Конеў
Сяргей Васілевіч Ко́неў (19 студзеня 1931, в. Локаць, Брасаўскі раён, Бранская вобласць, Расія — 21 кастрычніка 2005) — беларускі вучоны ў галіне біяфізікі. Акадэмік Нацыянальнай АН Беларусі (1994, член-карэспандэнт з 1989 года), доктар біялагічных навук (1968), прафесар (1969). Дзяржаўная прэмія Беларусі (1992).
Сяргей Васілевіч Конеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 студзеня 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 кастрычніка 2005[1] (74 гады) |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | біяфізіка, біяхімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Альма-матар |
|
Прэміі |
Біяграфія
правіцьСкончыў Маскоўскі ўніверсітэт у 1954 годзе. З 1959 года працаваў у лабараторыі біяфізікі і ізатопаў, з 1967 года — загадчык лабараторыі ў Інстытуце фотабіялогіі Нацыянальнай АН Беларусі.
Аўтар навуковых прац па фатоніцы бялкоў, структурных перабудовах бялкоў і біямембран, кааператыўнасці арганізацыі біямембран і іх напружанага метастабільнага стану, вывучэнні ролі структурнай дынамікі спалучальных мембран у рабоце электроннатранспартнага ланцуга мітахондрый, мембраннага рэгулявання фізіялагічных працэсаў.
Некаторыя працы
правіць- Кооперативные переходы белков в клетке / С. В. Конев, С. Л. Аксенцев, Е. А. Черницкий. — Мн.: Наука и техника, 1970.
- Фотобиология. 2 изд. Мн., 1979 (сумесна з І. Дз. Валатоўскім)
- Структурная лабильностьбиологических мембран и регуляторные процессы. Мн., 1987
- Биохимия и микробиология. М., 1992 (разам з М. С. Ручаем)
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
правіць- Сяргей Васілевіч Конеў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)