Сяргей Васілевіч Харэўскі

беларускі мастацтвазнавец, мастак і пісьменнік

Сярге́й Васілевіч Харэ́ўскі (нар. 5 кастрычніка 1967, Мінск) — беларускі мастак, літаратар, гісторык мастацтва, культуролаг, мастацтвазнаўца.

Сяргей Васілевіч Харэўскі
Дата нараджэння 5 кастрычніка 1967(1967-10-05) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, пісьменнік, дзеяч выяўленчага мастацтва, мастацтвазнавец
Навуковая сфера выяўленчае мастацтва[1] і мастацтвазнаўства[1]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
На адкрыцці выставы Валеры Песіна ў галерэі ЛаСандр-Арт ў Минску 19 верасня 2014 года з мастаком
Сяргей Харэўскі і калекцыянер Алег Судленкоў на адкрыцці выставы графікі Юрыя Якавенкі «Царства Саламона» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 30 кастрычніка 2014
Сяргей Харэўскі і мастак Георгій Скрыпнічэнка на адкрыцці выставы графікі Юрыя Якавенкі «Царства Саламона» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 30 кастрычніка 2014

Адукацыя

правіць

Вучыўся ў школе з мастацкім ухілам № 26, у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. Глебава (1982—1987), дзе разам з ім вучыліся яго сябры Ігар Варашкевіч, Міхал Анемпадыстаў, Тодар Кашкурэвіч, Лявон Вольскі і інш.

Удзельнічаў у маладзёжных грамадскіх аб’яднаннях «Талака»[2] і «Беларуская Майстроўня» (1979—1984)[3]. Прывёў Сяргея Харэўскага і яго стрыечнага брата Андрэя Лапцёнка ў суполку «Беларуская Майстроўня» Міхал Анемпадыстаў[3].

Вучыўся ў Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Ільі Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР (1988—1992), аспірантуры Беларускай акадэміі мастацтваў (1994—1997), у 1996 г. — у летняй школе Варшаўскага ўніверсітэта.

Працоўная дзейнасць

правіць

Выкладаў у Вільнюскім педагагічным універсітэце ў Літве, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Мінск). Цяпер выкладае ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільнюсе (Літва).

Творчасць

правіць

Падчас вучобы яго называлі «дыск-жакей Сяргей». Ён правёў першую ў нашай гісторыі беларускамоўную дыскатэку. Вёў канцэрты «Мроі» і іншых беларускіх гуртоў. Аформіў, як мастак, некалькі кніг выдавецтваў «Юнацтва», «Універсітэцкае», «Наша Ніва», «АСТ». Сярод іншага кнігі Алеся Краўцэвіча, Уладзіміра Арлова, Валянціны Аксак. Быў мастацкім рэдактарам часопіса «Бярозка», газеты «Свабода», «Нашай Нівы». Аўтар і мастак газеты «Нашай Нівы» з моманту яе аднаўлення, выконваў абавязкі намесніка галоўнага рэдактара, вёў аўтарскую праграму «Галерэя Свабоды» на радыё «Свабода». Харэўскі аб’ездзіў шостую частку свету, усе тэрыторыі былога СССР, падарожнічаў ад Паміра да Іспаніі. Яго падарожныя нататкі друкаваліся ў газеце «Нашай Нівы», у шэрагу іншых выданнях. Адзін з заснавальнікаў і аўтараў альманаха «pARTisan».

Тэксты Харэўскага друкаваліся па-венгерску, па-літоўску, па-нямецку, па-польску, па-руску, па-ўкраінску, па-чэшску. Супрацоўнічаў са СМІ Беларусі, Венгрыі, Літвы, Германіі, Польшчы, Расіі, Люксембурга, Чэхіі.

Асноўныя публікацыі

правіць
  1. Харэўскі, С. СТО ТВОРАЎ ХХ СТАГОДДЗЯ. Нарысы па гісторыі беларускага мастацтва найноўшага часу. Навук. рэд. Баразна М. Мінск: ЕГУ, Прапілеі, 2011. ISBN 978-9955-773-51-1.
  2. Харэўскі, С. ПраЧутае. Зборнік эсэ па гісторыі культуры і праблемам ідэнтычнасці Беларусі. Рэд. Акудовіч В. Мн: Беларускі Калегіюм, 2012.
  3. Харэўскі, С. Звяры-суайчыннікі. Singapore: «Наша Ніва», 2000.
  4. Харэўскі, С. В. Прамоўленае: эсэ і лекцыі. — Мн, 2008. ISBN 978-9955-773-12-2.
  5. Харэўскі, С. В. Культавае дойлідства Заходняй Беларусі 1915—1940 гг. — Вільня: ЕГУ, 2008. ISBN 978-9955-77-13-9.
  6. Харэўскі, С. В. Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі / С. В. Харэўскі — Вільня : ЕГУ, 2007. ISBN 978-9955-773-02-3.
  7. Харевский, С. В. История Китая. — М., Харвест, 2007 г. ISBN 978-985-16-3554-8, 978-5-17-030798-2.
  8. Харевский, С. В. Китайская каллиграфия. — М., Харвест, 2007 г. ISBN 978-985-16-0522-0.
  9. Харевский, С. В. Арабская каллиграфия. — М., Харвест, 2007 г. ISBN 978-985-16-0518-3.
  10. Харевский, С. В. (в сооавторстве с Соколовым А. Е.) Китайская каллиграфия: краткая история и этимология 214 основных иероглифов (ключей) китайского языка. — Мн.: Харвест, 2006.
  11. Харэўскі, С. Мастацтва таталітарызму // У кн. Таталітарызм. Курс лекцыяў. Рэд. А. І. Анціпенка. — Мн: Беларускі Калегіум, 2007.
  12. Харэўскі, С. Мастакоўская памяць: Успаміны Яўгена Ціхановіча // Беларусь і беларусы ў прасторы і часе. Зборнік да 75-годдзя праф. А. Мальдзіса / Пад рэд. С. Запрудскага, А. Фядуты, З. Шыбекі. — Мінск: Лімарыус, 2008.
  13. Харэўскі, С. Горад святога Губерта. Краязнаўчы альманах. Выпуск III. / Пад рэд. А. Смаленчука і А. Вашкевіча. Гродна — Вільня: Інстытут гістарычных даследаванняў Беларусі ЕГУ, 2008.
  14. Харэўскі, С. Стагоддзе вачыма мастака. Успаміны Яўгена Ціхановіча // Асоба і час: Беларускі біяграфічны альманах / Укл. А. Фядута. — Мінск: Лімарыус, 2009.
  15. Сергей Хоревский. Парковая магистраль. История главной улицы страны (2012)

«Новазеландскае паходжанне»

правіць

Неафіцыйная версія кажа, што Харэўскі нарадзіўся ў Новай Зеландыі, каля гарадка Кінгстан у паўднёвых адгор’ях навазеландскіх Альпаў. Яго прадзед — беларускі паўстанец 1863 года ступіў на бераг Новай Зеландыі ў 1867 годзе, роўна за сто гадоў да нараджэння Сяргея.

Пра гэта Уладзімір Арлоў іранічна згадвае[4]:

Некалькі гадоў таму мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі напісаў кніжку «Звяры-суайчыннікі» …і папрасіў мяне зрабіць прадмову. Паколькі ў кнізе часта згадваліся істоты, радзіма якіх — Новая Зеландыя, я… у прадмове напісаў, што Сяргей Харэўскі нарадзіўся ў Новай Зеландыі ў сям’і перасяленцаў з Беларусі, а потым, начытаўшыся старых падшывак «Нашай Нівы», вярнуўся на радзіму, дзе яго чакалі цяжкія выпрабаванні. Ён стаў піянерам, але быў выключаны з піянерскай арганізацыі за сувязь з важатай. І розныя іншыя сюжэты такога плану я таксама напрыдумляў. Самае цікавае, шмат хто з чытачоў, і сярод іх былі сур’ёзныя журналісты, паверыў, што Харэўскі сапраўды з Новай Зеландыі. Толькі ў рэдакцыі газеты «Навінкі», якая тады выходзіла, усё зразумелі і перадрукавалі прадмову, як узор той літаратуры, якая адпавядае іх выданню.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Сведкі. 1980-я. Талака. БелСат (10 мая 2015). Праверана 7 сакавіка 2019.
  3. а б Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду… С. 207.
  4. http://www.tio.by/cgi-bin/newspaper.cgi?t=text&id=2549

Літаратура

правіць
  • Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.

Спасылкі

правіць

Інтэрв’ю

правіць