Сяргей Васілевіч Шумік

Сяргей Васілевіч Шумік (5 ліпеня 1928, Харкаў, Украіна — 1 сакавіка 1994) — беларускі спецыяліст у галіне эксплуатацыі аўтамабільнага транспарту. Доктар тэхнічных навук (1981), прафесар (1982).

Сяргей Васілевіч Шумік
Дата нараджэння 5 ліпеня 1928(1928-07-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 сакавіка 1994(1994-03-01) (65 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Усесаюзны завочны політэхнічны інстытут (1954).

Працаваў у Усурыйскам вышэйшым ваенным аўтамабільным камандным вучылішчы (з 1970, начальнік кафедры), Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (з 1975, аўтатрактарны факультэт, кафедра «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў», прафесар, у 1975—1990 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: праблемы эксплуатацыі і метады дыягностыкі тэхнічнага стану аўтамабіляў.

Бібліяграфія правіць

  • Исследование надежности армейских машин методом системного анализа при использовании их в экспериментальных условиях (на примере крайнего Севера и Дальнего Востока) : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.05.03 / Шумик Сергей Васильевич. — Минск, 1980.
  • Обоснование периодичности замены масла в агрегатах силовой передачи гусеничных машин : автореферат диссертации … кандидата технических наук / Шумик С. В. — Ленинград, 1967.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Шумік Сяргей Васілевіч / У. У. Яцкевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 486.
  • Шумик Сергей Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 620.
  • [Шумик Сергей Васильевич] // Автотракторный факультет, 1951―2011 / БПИ — БГПА — БНТУ. — Минск, 2011. — С. 132.