Сяргей Васільевіч Харытончык
Сяргей Васільевіч Харытончык (нар. 7 сакавіка 1971, Красны, Смаленская вобласць) — беларускі вучоны, спецыяліст у галіне калёснага і гусенічнага машынабудавання. Доктар тэхнічных навук (2017), дацэнт. Рэктар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (з 2017).
Сяргей Васільевіч Харытончык | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 7 сакавіка 1971 (53 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (2017) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
![]() | |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 7 сакавіка 1971 года ў Красным Смаленскай вобласці.
У 1988 годзе скончыў з срэбным медалём школу № 18 горада Баранавічы. Працаваў аўтаслесарам, вадзіцелем на птушкафабрыцы «Дружба» Баранавіцкага раёна[1].
У 1989 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, якую скончыў з адзнакай у 1994 годзе[1].
Пасля заканчэння ВНУ з 1994 года працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам, в.а. вучонага сакратара (у 2001—2002)[2], начальнікам аддзела, дырэктарам камп’ютэрнага цэнтра машынабудаўнічага профілю ў Навуковым цэнтры праблем механікі машын НАН Беларусі[1]. З ліпеня 2005 года — дырэктар Рэспубліканскага камп’ютарнага цэнтра машынабудаўнічага профілю Інстытута механікі і надзейнасці машын НАН Беларусі.
З 2002 года пачаў працаваць ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце на кафедры «Вялікагрузныя аўтамабілі» аўтатрактарнага факультэта[1]. У 2014 годзе стаў дэканам машынабудаўнічага факультэта БНТУ. У 2016—2017 гадах працаваў прарэктарам БНТУ па вучэбнай рабоце.
28 верасня 2017 года прызначаны рэктарам БНТУ[3].
У 1999 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, а ў 2012 годзе — доктарскую дысертацыю[1]. У 2006 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта. Аўтар больш за 120 навуковых прац, у тым ліку больш за 20 патэнтаў[4].
У 2006 і 2014 гадах атрымліваў стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь як таленавіты малады вучоны[1].
Узнагароды
правіцьЗноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сяргей Васільевіч Харытончык