Сяргей Віктаравіч Кулініч

Сяргей Кулініч (нар. 9 студзеня 1995, Мала Такмачка, Запарожская вобласць, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца запарожскага «Металурга».

Футбол
Сяргей Кулініч
Поўнае імя Сяргей Віктаравіч Кулініч
Нарадзіўся 9 студзеня 1995(1995-01-09)[1][2] (26 гадоў)
Грамадзянства Flag of Ukraine.svg Украіна
Рост 182 см
Вага 70 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Металург (Запарожжа)
Нумар 55
Маладзёжныя клубы
2008—2012 Украіна Металург (Запарожжа)
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2015 Украіна Металург (Запарожжа) 17 (0)
2016—2017 Беларусь Мінск 42 (1)
2018 Украіна Алімпік (Данецк) 10 (0)
2018 Сербія Спартак (Субаціца) 3 (0)
2019— Украіна Металург (Запарожжа) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 жніўня 2019.

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец ДЮСШ запарожскага «Металурга», першы трэнер — Аляксандр Паўлавіч Рудыка. Па словах гэтага спецыяліста, хлопцы 1995 года нараджэння лічыліся ў «Металургу» не занадта ўдалым наборам. Тым не менш з гэтага года Сяргей Кулініч, Артур Кузняцоў, Мікіта Татаркоў і Эдуард Собаль выклікаліся ў зборную Украіны да 20 гадоў, а Цімафей Шарамета — у моладзевую[3].

Пасля завяршэння навучання Кулініч быў залічаны ў юнацкую каманду запарожцаў, дзе дэбютаваў 5 верасня 2012 года ў паядынку з сімферопальскай «Таўрыяй». З сезона 2013/14 гадоў футбаліст быў ужо асноўным выканаўцам у моладзевай камандзе. У наступным сезоне 1 сакавіка 2015 года дэбютаваў ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе. Футбаліст правёў на полі ўсе 90 хвілін сустрэчы з «Гаверлай»[4]. Праз тыдзень згуляў 45 хвілін матча з данецкімі аднаклубнікамі.

26 снежня 2015 года стала вядома, што Сяргей пакінуў «Металург» і займаецца пошукамі новай каманды[5]. У студзені 2016 года разам з таварышам па «Металургу» Ягорам Кліменчуком прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Мінск», з якім у лютым падпісаў двухгадовы кантракт[6]. У складзе «гараджан» выкарыстоўваўся ў якасці правага або цэнтральнага абаронцы, хоць і не меў трывалага месца ў асноўным складзе. У сезоне 2017 ужо замацаваўся ў стартавым складзе мінчан, толькі ў верасні і кастрычніку не гуляў з-за траўмы.

У студзені 2018 года адправіўся на прагляд у данецкі «Алімпік» і ў выніку падпісаў з ім кантракт[7]. У жніўні 2018 года перайшоў у сербскі клуб «Спартак» з Субаціцы, пакінуў яго ў канцы таго ж года.

У жніўні 2019 года вярнуўся ў запарожскі «Металург».

Міжнародная кар’ераПравіць

Сваёй гульнёй Кулініч прыцягнуў да сябе ўвагу трэнера юнацкай зборнай Украіны (да 20) Аляксандра Петракова, каманда якога ў гэты час рыхтавалася да паездкі на моладзевы чэмпіянат свету 2015. Футбаліст прайшоў з «жоўта-сінімі» зборы ў Турцыі[8], але ў Новую Зеландыю на сам чэмпіянат не паехаў.

Зноскі

  1. Sergiy Kulynych // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Serhiy Kulynych // FBref.com
  3. Александр Рудыка: «Горжусь своими воспитанниками» (руск.) . ФК «Металлург» Запорожье (25 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015.
  4. Кулинич и Кулач дебютировали в составе первой команды «Металлурга» (руск.) . ФК «Металлург» Запорожье (2 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015.
  5. Денис Дроздовский Кулинич: «Украина или зарубеж — неважно. Буду смотреть только на уровень чемпионата» (руск.) . SportArena.com (26 снежня 2015). Праверана 1 студзеня 2016.
  6. Украинцы Егор Клименчук и Сергей Кулинич подписали контракты с "Минском". football.by.
  7. Кулинич перешел в «Олимпик». by.tribuna.com.
  8. Сборная Украины U-20: на сбор в Турцию поедет 21 футболист (руск.) . Football.ua (17 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015.

СпасылкіПравіць