Сяргей Віктаравіч Лаўроў
Сяргей Віктаравіч Лаўроў (21 сакавіка 1950, Масква) — расійскі дзяржаўны дзеяч, міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі (з 2004), пастаянны член Савета бяспекі Расіі. Мае ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.
Сяргей Віктаравіч Лаўроў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Сергей Викторович Лавров | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін |
||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Яфімавіч Фрадкоў Віктар Аляксеевіч Зубкоў Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў |
||||||
Папярэднік | Ігар Сяргеевіч Іваноў | ||||||
Нараджэнне |
21 сакавіка 1950 (72 гады) Масква, СССР |
||||||
Жонка | Марыя Лаўрова | ||||||
Дзеці | дачка: Кацярына | ||||||
Веравызнанне | РПЦ | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дыпламат, палітык, міністр | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | mid.ru (руск.) | ||||||
![]() |
АдукацыяПравіць
З сярэбраным медалём скончыў маскоўскую школу № 607 з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы.
У 1972 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін МЗС СССР.
Валодае англійскай, французскай і сінгальскай мовамі.
Праца ў МЗСПравіць
1972—1994Правіць
- У 1972—1976 гг. — стажор, аташэ Пасольства СССР у Рэспубліцы Шры-Ланка.
- З 1976 па 1981 год займаў пасады трэцяга, другога сакратара Аддзела міжнародных эканамічных арганізацый МЗС СССР.
- У 1981—1988 гг. — першы сакратар, саветнік, старшы саветнік Пастаяннага Прадстаўніцтва СССР пры ААН у Нью-Ёрку.
- У 1988—1992 гг. — намеснік, першы намеснік начальніка, начальнік Упраўлення міжнародных эканамічных арганізацый МЗС СССР.
Быў членам КПСС да 1991 года.
- 1991—1992 гг. — начальнік Упраўлення міжнародных арганізацый МЗС СССР.
- У 1992 годзе быў прызначаны дырэктарам Дэпартамента міжнародных арганізацый і глабальных праблем МЗС Расіі.
- 3 красавіка 1992 года быў прызначаны намеснікам міністра замежных спраў Расіі. Курыраваў дзейнасць Дэпартамента міжнародных арганізацый і міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва, Упраўлення па правах чалавека і міжнароднага культурнага супрацоўніцтва, Дэпартамента па справах дзяржаў СНД. Займаў гэты пост да студзеня 1994 года.
- З сакавіка 1993 года — намеснік старшыні Міжведамаснай камісіі па ўдзелу Расійскай Федэрацыі ў міжнародных арганізацыях сістэмы ААН.
- З лістапада 1993 года — сустаршыня Міжведамаснай камісіі па каардынацыі ўдзелу Расійскай Федэрацыі ў міратворчай дзейнасці.
Міністр замежных спраў Расійскай ФедэрацыіПравіць
9 сакавіка 2004 г указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі прызначаны на пасаду Міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі. У маі 2004 года пасля заступлення на пасаду абранага на наступны тэрмін Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі зноў прызначаны на пасаду Міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі.
Старшыня Камісіі Расіі па справах ЮНЕСКА (з красавіка 2004).
З 11 студзеня 2010 года — член урадавай камісіі па эканамічнаму развіццю і інтэграцыі.
Лаўроў займае пасаду міністра замежных спраў даўжэй чым хто-небудзь з часоў Міністра замежных спраў СССР А. А. Грамыкі.
УзнагародыПравіць
- медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» I ступені (2015)[2].
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сяргей Віктаравіч Лаўроў
- Лаўраў Сяргей Віктаравіч