Сяржук Вітушка
Сяржу́к Віту́шка (10 красавіка 1965, Чысць, Маладзечанскі раён — 2 ліпеня 2012, Вільня) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч. Кіраўнік мінскага таварыства «Талака», гісторык і педагог, аўтар казак для дарослых і дзяцей.
Сяржук Вітушка | |
---|---|
Сяржук Вітушка ў 1989 годзе. | |
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч, педагог, гісторык |
Дата нараджэння | 10 красавіка 1965 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 ліпеня 2012 (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Жонка | Людвіка Вітушка (Кардзіс) |
Дзеці | Паўліна Вітушка |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў прафесійна-тэхнічнае вучылішча, працаваў рабочым на заводзе «Інтэграл», скончыў гістарычны факультэт БДУ (1989).
Вялікі ўплыў на яго аказаў Уладзімір Караткевіч.
У мяне ёсць дакладны дзень і гадзіна, калі я вырашыў, што павінен свядома размаўляць па-беларуску і жыць для Беларусі. Гэта здарылася, калі памёр Уладзімір Караткевіч. Чамусьці ў той дзень нешта на мяне найшло… Я вярнуўся з працы, а працаваў тады на заводзе «Інтэграл», і захацелася мне нешта прачытаць… Чамусці мне тады стала зусім ясна, што Караткевіч не проста памёр, што чалавек згарэў у барацьбе за «Беларушчыну». І падумаў: "А што ж я? Як жа мне не сорамна! Я павінен размаўляць па-беларуску! Я павінен паўсюль гаварыць па-беларуску![1]
У 1986 годзе прыйшоў у моладзевы клуб «Талака», у 1987 годзе абраны старшынёй таварыства.
З 1991 года жыў у Вільнюсе, працаваў настаўнікам гісторыі ў віленскай беларускай школе імя Францішка Скарыны. Арганізатар і першы дырэктар адноўленага Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча. Выдаваў газету «Vilnia i kraj» (1992).[2] Актыўна супрацоўнічаў з радыёстанцыяй «Балтыйскія хвалі» і літоўскім дзяржаўным тэлебачаннем. Як публіцыст, друкаваўся ў газетах «Наша Ніва» і «Рунь». Быў ініцыятарам і арганізатарам беларускіх набажэнстваў у віленскай царкве Св. Мікалая на вуліцы Вялікай (Діджою). Хварэў на цукровы дыябет. Страціўшы зрок, не спыніў актыўнай дзейнасці, у прыватнасці, арганізоўваў «сляпыя экскурсіі» для беларусаў па Вільнюсе, пісаў казкі, п’есы-батлейкі, вершы і беларускія тэксты на мелодыі вядомых песень. У 2011 годзе ў Мінску выйшла яго першая кніга «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі!», крыху пазней паўтораная ў аўдыёварыянце.
Памёр 2 ліпеня 2012 года ў Вільнюсе. Развітанне прайшло ў Мінску, у грэка-каталіцкай царкве. Пахаваны ў вёсцы Рагава[3].
Бібліяграфія
правіць- Вітушка, С. Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі / Анемпадыстаў, М. У.. — Мн.: Зміцер Колас, 2011. — 113 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6783-90-9.
Публікацыі
правіць- Vilnia i krai, 1992, № 1-3.
- Мой погляд на Беларускі музей у Вільні // Рунь, 11 красавіка 2001. — С. 6.
Крыніцы
правіць- ↑ Паліна Качаткова, Успаміны музейнага прывіда. Частка другая . Будзьма беларусамі (2 мая 2022).
- ↑ Гісторыя беларускага самвыдату: “Вільня і край” | mediakritika.by . web.archive.org (19 красавіка 2021). Праверана 1 студзеня 2025.
- ↑ Памёр Сяржук Вітушка . Наша Ніва (2 ліпеня 2012). Праверана 20 лістапада 2014.
Спасылкі
правіць- Сяржук Вітушка больш не з намі
- Паліна Качаткова. Сяржук Вітушка Архівавана 19 чэрвеня 2013. // Дзеяслоў № 37 (13677), 20 ліпеня 2012
- Вінцук Вячорка. Сяржук Вітушка — узор беларускага інтэлігента . Новы Час (11 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2020. Праверана 21 сакавіка 2016.
- Прэмію імя Сержука Вітушкі атрымалі слабавідушчыя мінскія школьнікі