Сяргей Гаўрылавіч Сіманаў
Сяргей Гаўрылавіч Сіманаў (руск.: Серге́й Гаври́лович Си́монов; 22 верасня (4 кастрычніка) 1894, вёска Фядотава — 6 мая 1986, Масква) — таленавіты савецкі канструктар стралковай зброі. Герой Сацыялістычнай Працы (1954). Заслужаны вынаходнік РСФСР (1964).
Сяргей Гаўрылавіч Сіманаў | |
---|---|
Род дзейнасці | канструктар стралковай зброі |
Дата нараджэння | 22 верасня (4 кастрычніка) 1894 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 мая 1986 (91 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Партыя | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Распрацоўкі
правіць- У 1936 годзе на ўзбраенне Чырвонай Арміі паступіла аўтаматычная вінтоўка Сіманава.
- У 1941 годзе распрацаваў 14,5-мм процітанкавую самазарадную стрэльбу (ПТСС), паспяхова ўжываецца ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945.
- У 1944 годзе на ўзбраенне Чырвонай Арміі быў прыняты самазарадны карабін Сіманава. Выпускаўся па ліцэнзіі ў многіх краінах: Кітай, Югаславія, ГДР, Чэхаславакія, Польшча і інш. У 20 краінах быў на ўзбраенні. У асобных краінах (Бутан, Індыя, Албанія і інш) знаходзіцца на ўзбраенні і ў цяперашні час. За ўвесь час выпушчана больш за 2 000 000 экзэмпляраў. У ЗША ў асабістым карыстанні знаходзіцца каля 200 000 асобнікаў.
Зноскі
Літаратура
правіць- Сіманаў Сяргей Гаўрылавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 383. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіцьСяргей Гаўрылавіч Сіманаў на сайце «Героі краіны»
- Симонов Сергей Гаврилович (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі