Сяргей Георгіевіч Жунін
Сяргей Георгіевіч Жунін (18 жніўня 1906, сяло Мядзведзіцкае Кімрскага раёна Цвярской вобласці — 27 студзеня 1977) — адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Магілёўскай і Брэсцкай абласцях. Герой Савецкага Саюза (1944).
Сяргей Георгіевіч Жунін | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 жніўня 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 1977 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | танкавыя войскі СССР |
Званне | палкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьУ Чырвонай Арміі з 1928 года. Член КПСС з 1943. З чэрвеня 1941 года — на Заходнім фронце, намеснік камандзіра танкавага палка, удзельнік абароны Беластока, Гродна, Ваўкавыска, Слоніма. З ліпеня 1941 года ў партызанах: арганізоўваў атрады ў Круглянскім і Шклоўскім раёнах, камандзір групы, у красавіку 1942 — сакавіку 1943 гадоў — камандзір атрада «Сяргея», адначасова ў кастрычніку 1942 — сакавіку 1943 гадоў камандаваў 8-й Круглянскай партызанскай брыгадай, у жніўні — снежні 1943 года — Круглянскай ваенна-аператыўнай групай, са снежня 1943 года — 8-й партызанскай брыгадай, якая зрабіла рэйд у Брэсцкую вобласць. У 1944—1950 гадах — на савецкай рабоце ў Брэсце і ў Мінску. Аўтар кнігі «Ад Дняпра да Буга».
Памяць
правіць- Яго імем названа вуліца і пастаўлены помнік на Алеі Герояў у г.п.Круглае.
- У Мінскай сярэдняй школе № 100 быў створаны музей, прысвечаны Жуніну.
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.