Сяргей Георгіевіч Цытовіч
Сяргей Георгіевіч Цытовіч (6 (18) ліпеня 1886, Горкі, Магілёўская губерня, цяпер Магілёўская вобласць — 7 ліпеня 1963) — беларускі гісторык, філолаг, грамадскі дзеяч.
Сяргей Георгіевіч Цытовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 (18) ліпеня 1886 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 ліпеня 1963 (77 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, філолаг, грамадскі дзеяч |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Партыя |
Біяграфія правіць
Скончыў у 1910 годзе Харкаўскі ўніверсітэт. З 1910 года выкладчык землямерна-агранамічнага вучылішча ў Горках. У 1917 далучыўся да канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі, стаў лідарам яе Горацкага аддзела, рэдагаваў газету «Горецкий вестник». З 1919 года выкладаў на рабфаку пры Горы-Горацкім земляробчым інстытуце, з 1931 года працаваў у Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці.
Тройчы (1918, 1920, 1922) арыштоўваўся органамі ВЧК—ДПУ.
У Другую сусветную вайну настаўнічаў у Саратаўскай вобласці (Расія). З 1944 года выкладчык МВПІ.
Навуковая дзейнасць правіць
Аўтар прац пра падзеі паўстання 1863—1864 гадоў і Кастрычніцкага перавароту 1917 у Горках, Горы-Горацкі земляробчы інстытут і інш.
Зноскі
Літаратура правіць
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 113. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
Спасылкі правіць
- Цытовіч Сяргей Георгіевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»