Сяргей Міхайлавіч Дарожны

(Пасля перасылкі з Сяргей Дарожны)

Сяргей Міхайлавіч Дарожны (сапр. Сяргей Міхайлавіч Серада; іншыя псеўданімы і крыптанім: Т. Трыкліні; Л. Трыер; С. Д.; 25 лютага 1909, Слонім Гродзенскай губерні, цяпер Гродзенская вобласць — 19 ліпеня 1943, Камсамольск-на-Амуры, ГУЛАГ) — беларускі паэт, перакладчык, грамадскі і культурны дзеяч.

Сяргей Міхайлавіч Дарожны
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 25 лютага 1909(1909-02-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 ліпеня 1943(1943-07-19) (34 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Сімеіз у Крыме. Злева направа: Віктар Казлоўскі, Максім Лужанін і Сяргей Дарожны. 1929

Нарадзіўся 25 лютага 1909 года ў Слоніме ў сям’і ў сям’і служачага[1]. У час Першай сусветнай вайны сям’я была ў бежанстве ў Варонежы. З 1921 выхоўваўся ў Мазырскім дзіцячым доме, бо застаўся без бацькі (аднаго з паплечнікаў Булак-Балаховіча). У 1924 паступіў у МБПТ.

Першыя вершы з’явіліся ў друку ў 1925. У 1926 выйшла першая паэтычная кніга (сумесна з І. Плаўнікам). Быў членам літаб’яднанняў «Маладняк» (1926—27), «Узвышша» (з 1928).

У 1930 скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ[2] (у час вучобы быў выключаны «за сокрытие социального происхождения» свайго бацькі, які ў той час жыў у Польшчы, і аб чым паведаміла газета «Звязда», але потым змог аднавіцца).

Працаваў на шкляной гуце ў Барысаве[2], у рэдакцыях рэспубліканскіх газет, стыльрэдактарам часопіса «Работніца і сялянка Беларусі», на радыё, адкуль быў звольнены за «сістэматычнае працягванне ў сваіх літаратурных перадачах нацдэмаўскіх установак да мікрафону, нарачытае змазванне ролі партыі ў барацьбе з контррэвалюцыйным нацдэмакратызмам, паклёп на палітыку партыі на вёсцы».

Быў сябрам літаратурных арганізацый «Маладняк», «Узвышша»[2]. Сябра СП БССР з 1934 года[2]. Па прапанове А. Александровіча выключаны ў 1935.

Арыштаваны ДПУ БССР 29.8.1936 года па адрасе 1-ы Беларускі завулак, д. 3а, кв. 1. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 5.10.1937 як «член антысавецкай нацдэмаўскай арганізацыі» на 8 гадоў ППК[1]. Быў абвінавачаны ў падрыхтоўцы замаху на першага сакратара ЦК КП(б)Б М. Гікалу, пра якога збіраў матэрыялы для кнігі. Накіраваны на будаўніцтва Камсамольска-на-Амуры, дзе і загінуў.

Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 29.12.1954. Асабовая справа С. № 9935-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[1].

Творчасць

правіць

Аўтар зборнікаў вершаў «Васільковы россып» (1929), «Пракосы на памяць» (1932) і інш. Яго паэзіі ўласцівы пафас маладосці, метафарычная вобразнасць, уключэнне ў перажыванне адухоўленага пейзажу. На беларускую мову пераклаў раман Г. Караваевай «Лесавод» (1932), асобныя творы У. Караленкі, Д. Беднага, М. Кальцова, С. Кірсанава, А. Новікава-Прыбоя[3].

Крыніцы

правіць
  1. а б в ДАРОЖНЫ (СЕРАДА) Сяргей Міхайлавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
  2. а б в г Дарожны Сяргей – Белліт  (17 кастрычніка 2023). Праверана 17 ліпеня 2024.
  3. Дарожны Сяргей Міхайлавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Сяргей Дарожны