Сяргей Канстанцінавіч Заранка

Сяргей Канстанцінавіч Заранка (24 верасня (6 кастрычніка) 1818, Ляды, цяпер Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці — 20 снежня (1 студзеня) 1871, Масква, Расійская імперыя) — жывапісец-партрэтыст.

Сяргей Канстанцінавіч Заранка
Фатаграфія
Партрэт працы Аляксея Колесава.
Дата нараджэння 24 верасня (6 кастрычніка) 1818(1818-10-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 снежня 1870 (1 студзеня 1871)(1871-01-01) (52 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр партрэт
Вучоба Школа Венецыянава
Уплыў на Міхал Эльвіра Андрыёлі, Вікенцій Сляндзінскі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Дзяцінства

правіць

Нарадзіўся ў маёнтку князя Ксаверыя Любамірскага Ляды Магілёўскай губерні (цяпер Дубровенскі раён Віцебскай вобласці). У сярэдзіне 1820-х гг. сям'я Заранкаў атрымала «вольную» і пераехала ў Пецярбург, дзе таленавіты хлопец уладкаваўся на службу да князёў Галіцыных. Паводле адных звестак атрымаў папярэдняе мастацкае навучанне ў Аўрорына, дыякана Траецкага падворка, а паводле іншых у сяле Сафонаўка Вышневалоцкага павета, у школе Венецыянава, які дапамог яму ўладкавацца ў акадэмічную майстэрню пейзажыста М. Вараб'ёва. Вучыўся ў 3-й Санкт-Пецярбургскай гімназіі і адначасова, як пабочны, ў Акадэміі Мастацтваў, дзе аказваў значныя поспехі.

З ранняга дзяцінства Заранка адчуваў матэрыяльны прыгнёт і ўжо ў пятнаццаць гадоў павінен быў зарабляць грошы, каб падтрымліваць сям'ю. Тая жа матэрыяльная незабяспечанасць прымушала мастака прымаць месца настаўніка малявання спачатку ў Дваранскім палку, а затым у Маскоўскім вучылішчы жывапісу. Малодшыя браты: Мікалай — мастак, Васіль — мастак, Юзік — архітэктар; вучыліся і скончылі Акадэмію, але заўчасна памерлі маладымі. Заранка пакутаваў ад хваробы вачэй і пэўны час быў амаль сляпы. Неўзабаве зрок вярнуўся толькі на адно вока, а ў другім зрабілася «цёмная вада», так што ён працаваў заўсёды з адным вокам, чытаў, пісаў і не ўжываў акуляраў да самой смерці.

Першыя ўзнагароды

правіць

16 мая 1836 года атрымаў срэбны медаль 3-й ступені за перспектыўную карціну «Фельдмаршальская зала ў Зімовым Палацы». У гэтым жа годзе яму была ўручаная грашовая прэмія за партрэт з натуры.

Праз два гады, 30 верасня 1838 года, Заранка атрымоўвае званне пазакласнага мастака. 14 студзеня 1842 года срэбны медаль 1-й ступені, а ў сакавіку таго жа года Акадэмія даручыла яму працу на званне акадэміка: «Унутранасць Пецярбургскай Мікольскай царквы ў верхнім паверсе». Гэта вядомая карціна ў Рускім Музеі напісаная ў 1842—1843 гг. Падаўшы ў Акадэмію сваю карціну, Заранка звярнуўся з прашэннем, просячы выдаць яму гэту карціну, каб ён мог яе прадаць. Акадэмія карціны не вярнула, але прызначыла мастаку прэмію ў памеры 300 рублёў з «сумы, прызначанай на ўхвалу мастакоў».

У 1843 годзе Заранка ненадоўга пераязджае ў Маскву, дзе служыць настаўнікам малявання ў Аляксандраўскім сірочым інстытуце і ў Маскоўскім палацавым архітэктурным вучылішчы, малюе абразы для розных цэркваў.

Увосені 1846 г. мастака пераводзяць у Санкт-Пецярбург. Тут ён сур'ёзна прыняўся за партрэтны жывапіс, выкладае маляванне ў Дваранскім палку (з 1851 г. Канстанцінаўскі кадэцкі корпус). На акадэмічнай выставе 1849 г. з'явіліся два стракатыя партрэты яго пэндзлю: генерала Ламноўскага і спевака О. Пятрова.

Ступень прафесара

правіць

У 1850 годзе Заранка хадайнічаў аб заданні Акадэміяй праграмы на званне прафесара гістарычнага жывапісу. Акадэмія Мастацтваў задавальняла жаданне свайго таленавітага вучня прызначыць яму праграму. Але Заранка не выканаў гэтай карціны і атрымаў званне прафесара ў тым жа 1850 годзе за партрэт віцэ-прэзідэнта Акадэміі графа Ф. П. Талстога. Такім чынам мастак атрымаў званне мастака і акадэміка «па класе жывапісу перспектыўнага» і які жадаў стаць прафесарам «гістарычнага жывапісу», быў удастоены гэтага звання за партрэт. З'яўленне партрэтаў Заранкі на выставе 1850 года было выдатнай нечаканасцю. Водгукі сучаснікаў аб партрэтах Заранкі дзівяць сваім ухваленнем. Далей, партрэты Заранкі характарызаваліся, як «ажыўленне натуры», сцвярджалася, што ён «даказаў паданнем жывой натуры, што яна вышэй усяго», і што ён «стварыў цалкам новы род партрэтнага жывапісу, які можна назваць пластычнай рэчаіснасцю. Партрэты Заранкі жывуць і дыхаюць. Ён паведамляе дзіўную жвавасць вачам». Такое захопленае дачыненне да партрэтаў змянілася да канца 60-х і пачатку 70-х процілеглым. Даказвалася, што «перспектыўны жывапісец заставаўся і ў партрэтах перспектыўным жывапісцам, і можа быць менавіта гэтаму боку, гэтаму перспектыўнаму малюнку твараў, гэтай мундзірнасці і безтыповасці іх абавязаны быў Заранка ў 50-х гадах сваёю вядомасцю».

У Пецярбургу мастак пражыў дзесяць гадоў і напісаў свае лепшыя партрэты: Танеева (1853), пецярбургскага «гарадскога галавы» І. П. Леснікова, С. М. Галіцына (1857), сям'і Турчанінавых, сям'і Латкіных (у інтэр'еры) і іншых.

У 1855 годзе ў Акадэміі адкрылася вакансія прафесара перспектыўнага жывапісу. У той жа час Заранка быў выкладчыкам малявання ў Дваранскім палку (Канстанцінаўскае вучылішча) і ён пачаў хадайнічаць аб прызначэнні яго на гэту пасаду. Аднак, з'яўляючыся выдатным майстрам, прызнаным лідарам цэлага кірунку ў жывапісе, Заранка так і не здолеў дамагчыся права выкладаць у Акадэміі. У студзені 1856 г. ён змушаны быў пагадзіцца прыняць пасаду старэйшага прафесара Маскоўскага вучылішча жывапісу і скульптуры, зрабіўшыся там з 1859 інспектарам вучылішча.

У 1865 годзе Заранка быў выкліканы ў Санкт-Пецярбург, каб выконваць партрэты імператарскай сям'і для Эрмітажа. Над гэтаю замовай ён працаваў пяць гадоў.

У 1870 годзе зноў вярнуўся ў Маскву, дзе раптоўна памёр ад разрыва сэрца, пакінуўшы сваю сям'ю ў вялікай нястачы. Пахаваны на могілках найстаражытнага ў Маскве Аляксееўскага жаночага манастыра, заснаванага ў 14 стагоддзі ў Красным Сяле.

Творчасць

правіць

Як педагог Заранка зрабіў значны ўклад у фарміраванне расійскай школы жывапісу. Існавала «школа Заранкі» і яго методыка выкладання. Вядучыя маскоўскія мастакі 1860—1870-х гг. — жанрысты і партрэтысты — былі яго вучнямі: У. Е. Макоўскі, В. Г. Пяроў, Васіль Пукіраў, Л. І. Саламаткін і інш. У яго вучыліся і землякі — Міхал Эльвіра Андрыёлі, Ф. Хадаровіч, Вікенцій Сляндзінскі.

Рукапісная спадчына

правіць

Арыгінальны мысляр, Заранка пакінуў занатоўкі пад назвай «Кіраўніцтва да жывапісу» і шэраг артыкулаў, нататак і «меркаванняў» па тэорыі мастацтва і мастацкай педагогіцы.

  • «Ответ г. Погодину» — «Современная летопись», 1864, № 20, май, с. 14-15.

Партрэты

правіць

Заранка напісаў каля 100 партрэтаў, якія захоўваюцца ў музеях Расіі і Беларусі. Сіла лепкі, падабенства, дбайная распрацоўка драбнюткіх падрабязнасцей, цудоўная перадача асвятлення дзівяць у партрэтах Заранкі.

  • «М. Ю. Лермонтов в сюртуке Тенгинского пехотного полка.» Масло. 1842(?), музей ИРЛИ; // Лермонтовская энциклопедия / АН СССР. Ин-т рус. лит. (Пушкин. Дом); Науч.-ред. совет изд-ва «Сов. Энцикл.» — М.: Сов. Энцикл., 1981. — Паміж с. 592—593.

Абразы

правіць
  • Санкт-Пецярбургскі 2-гі кадэцкі корпус (былы Артылерыйскі і Інжынерны дваранскі кадэцкі корпус), «Іканастас».
  • Царскасельскі Сафійскі Сабор.
  • Царква ў будынку вучылішчы Лісінскага лясніцтва ў Лісіна-Корпус Тосненскага раёна, 1846 г..

Зноскі

  1. Зарянко Сергей Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  2. Зарянко Сергей Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

правіць
  • Заранка Сяргей Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 537. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Заранка Сяргей Канстанцінавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1997. — Т. 3. — С. 407—408
  • Марціновіч А. Акадэмік жывапісу з мястэчка Ляды / А. Марціновіч // Бел. мінуўшчына. — 1997. — № 6. — с. 47.
  • Марціновіч А. Позірк праз смугу гадоў: Сяргей Заранка (1818—1871), мастак. / А. Марціновіч // 63.3(4Беи) Марціновіч А. У часе прасветленыя твары. — Мн., 1999. — с. 366—380.
  • Муратов А. М. Сергей Константинович Зарянко (1818—1870): Художник, педагог, теоретик искусства. СПб.: Дмитрий Буланин, 2003.
  • Муратов А. М. С. К. Зарянко (1818—1870). Жизненный путь. — СПб., 1995.
  • Муратов А. М. Теория искусства и педагогическая деятельность С. К. Зарянко. — СПб., 1995.
  • Муратов А. М. Сергей Зарянко. М., 2004. Художники русского салона. СПб., 2004 (с соавт.)

Спасылкі

правіць