Сяргей Канстанцінавіч Мяржынскі

Сяргей Канстанцінавіч Мяржынскі ( 1870, Мінск16 сакавіка 1901, Мінск) — адзін з першых марксістаў Беларусі, расійскі сацыял-дэмакрат, прапагандыст марксізму ў Кіеве і Мінску, суарганізатар I з’езду РСДРП.

Сяргей Канстанцінавіч Мяржынскі
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 1870
Месца нараджэння
Дата смерці 16 сакавіка 1901(1901-03-16)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
  • Імператарскі ўніверсітэт Святога Уладзіміра[d]
Партыя

Біяграфія правіць

Паходзіў са старажытнага беларускага шляхецкага роду.

Вучыўся ў Кіеўскім універсітэце Св. Уладзіміра, адзін з арганізатараў студэнцкай марксісцкай арганізацыі, член кіеўскага «Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа».

Жыў і працаваў у Мінску, служыў ва ўпраўленні Лібава-Роменскай чыгункі.

У 1897 годзе ён пазнаёміўся з Лесяй Украінкай у Ялце падчас лячэння сухотаў лёгкіх. Леся закахалася ў Сяргея, называла яго «Сябар маіх ідэй», але заўсёды казала пра гэтыя адносіны «сяброўства», а не «каханне».

 
Верхні шэраг — Ізідора Косач, Аляксандр Драгаманаў, Вольга Косач; ніжні шэраг — Алена Пчолка, Леся Украінка, Сяргей Мяржынскі. Зялёны Гай, фота 8 (20) ліпеня 1898 г.

Пазней Сяргей наведаў сям’ю Косачаў у Гадзячы і Зялёным Гаі летам 1898 г. і 1900 г.

Восенню 1900 г. здароўе Мяржынскага рэзка пагоршылася.

7 (20) студзеня 1901 г. Леся прыехала ў госці да каханага і засталася даглядаць яго да самай смерці. Яна размаўляла, чытала з ім, вяла дзелавую перапіску, наносіла на галаву прымочкі. На змену ёй прыходзіў бацька Сяргея.

18 (31) студзеня за адну ноч Леся Украінка ля ложка перадсмяротнага Сяргея напісала верш «Апантаная».

Памёр Сяргей Мяржынскі 3 (16) сакавіка 1901 г. у Мінску ў сваёй кватэры ад сухотаў на руках у Лесі Украінкі.

Літаратура правіць

  • Скрипка Т. Лариса Петрівна Косач-Квітка (Леся Українка). Біографічні матеріали. Спогади. Іконографія. — К.: Темпора, 2015. — 536 с. — ISBN 978-617-569-208-0