Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч

грамадска-культурны і рэлігійны дзеяч, багаслоў, перакладчык, педагог

Сяргей Канстанцінавіч Паўло́віч[2] (13 (25) верасня 1875, в. Восаўцы, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць — 16 верасня 1940, Вільня; Псеўданім: Паляшук) — беларускі педагог, публіцыст, грамадскі і культурны дзеяч.

Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Паляшук[1]
Дата нараджэння 25 верасня 1875(1875-09-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 верасня 1940(1940-09-16) (64 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, перакладчык, педагог, багаслоў
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
С. Паўловіч у першым радзе другі справа

Біяграфія

правіць

З духоўнага саслоўя. Скончыў праваслаўную Віленскую духоўную семінарыю, Кіеўскую духоўную акадэмію (1899). Працаваў у царкоўных установах, у 1909—1913 выкладчыкам мужчынскай 4-класнай настаўніцкай семінарыі, рэальнага вучылішча імя Іопшынай, прыватнай жаночай гімназіі імя Анісімавай у Рагачове Магілёўскай губерні (1909—1912), у 1913—1918 гадах інспектарам народных школ Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні З пачатку 1920-х гадах жыў у Вільні. Член Беларускага навуковага таварыства; адзін з кіраўнікоў Таварыства беларускай школы. У 1925—1928 гадах настаўнік і дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. Прапагандаваў ідэі працоўнай школы. Актыўна выступаў супраць паланізацыі. Крытыкаваў прымусовае ўвядзенне ў беларускіх школах лацінкі (брашура «Некалькі ўваг аб беларускім „Лемантары“ Ст. Любіч-Маеўскага», 1929), але сам таксама карыстаўся лацінкай (буквар «Zasieúki», 1937). Аўтар школьных падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. У публіцыстыцы (найперш на старонках час. «Беларускі летапіс») шмат увагі надаваў пытанням самаадукацыі і хатняга выхавання, культурна-асветнай рабоце, рэлігійнай адукацыі. Арыштоўваўся польскімі ўладамі ў 1930 і 1933 гадах. У 1937 годзе выдаваў (рэдактар[2]) часопіс для дзяцей «Снапок».

Бібліяграфія

правіць
  • Свяшчэнная гісторыя Старога Завету. — Вільня, 1926;
  • Пазашкольная асвета. Культурна-асветная праца ў гуртках ТБШ. — Вільня, 1928;
  • Пішы самадзейна: Развіццё навыку самастойнага пісьма. Ч. 1. — Вільня, 1928;
  • Метадычныя ўвагі да пасобніка «Пішы самадзейна». — Вільня, 1929;
  • Свяшчэнная гісторыя Новага Завету. — Вільня, 1936;
  • Першыя зерняткі. — Вільня, 1936.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць