Сяргей Котаў (карабель)

«Сяргей Котаў» (руск.: Сергей Котов) — трэці серыйны (чацвёрты па ліку гэтай серыі) патрульны карабель (карвет) праект 22160. Судна названа ў гонар Героя Савецкага Саюза контр-адмірала Сяргея Котава.

Сяргей Котаў
Гісторыя карабля
Дзяржава сцяга  Расія
Спушчана на ваду 29 студзеня 2021 года
Уведзены ў эксплуатацыю 2022 год
Выведзены са складу флоту 5 сакавіка 2024 года
Сучасны статус патоплены
Асноўныя характарыстыкі
Хуткасць (надводная) 30 узлоў
Аўтаномнасць плавання 60 дзён
Экіпаж да 80 чалавек
Памеры
Даўжыня найбольшая (па КВЛ) 91,3 м
Шырыня корпуса найб. 14,5 м
Сілавая ўстаноўка
Узбраенне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Караблі такога праекта прызначаныя для нясення патрульнай службы, стрымання кантрабандны і пірацкай дзейнасці, пошуку і аказання дапамогі пацярпелым пры марскіх катастрофах. У ваенны час таксама для аховы караблёў і судоў на пераходзе морам, а таксама ваенна-марскіх баз і водных раёнаў.

Патоплены 5 сакавіка 2024 года ў ходзе расійска-ўкраінскай вайны.

Гісторыя будаўніцтва

правіць

Патрульны карабель «Сяргей Котаў» (завадскі нумар 164) распрацаваны «Паўночным праектна-канструктарскім бюро» (Санкт-Пецярбург) і фармальна быў закладзены на Зеленадольскім СБЗ 8 мая 2016 года, але фактычна будаваўся на Керчанскім суднабудаўнічым заводзе, дзе 29 студзеня 2021 года быў спушчаны на ваду[1].

Водазмяшчэнне карабля — 1300 тон. Можа развіваць хуткасць да 30 вузлоў. Далёкасць плавання — 6000 марскіх міль, аўтаномнасць — 60 сутак. Экіпаж — 80 чалавек. На борце можа базавацца верталёт Ка-27пс[2][3].

Карабель узброены 76,2-мм артылерыйскай устаноўкай АК-176МА, зенітна-ракетнымі комплексамі «Штиль-1» і «Гибка», кулямётамі[2].

29 кастрычніка 2021 года карабель выйшаў у Чорнае мора для правядзення завадскіх хадавых выпрабаванняў[4].

Служба

правіць
 
«Сяргей Котаў» у 2022 годзе.

Карабель планавалі перадаць ВМФ РФ у канцы 2021 года, але ў канчатковым выніку ён уступіў у строй толькі 16 мая 2022 года[5], а 30 ліпеня 2022 года адбыўся ўздым сцяга і прыняцце ў баявы склад Чарнаморскага флоту ВМФ Расіі[1][3].

25 ліпеня 2023 года па заяве Мінабароны Расіі збоку УСУ двума безэкіпажнымі катэрамі была здзейсненая атака на карабель «Сяргей Котаў», якія пры адбіцці атакі былі знішчаныя[6][7].

1 жніўня 2023 года Мінабароны Расіі паведаміла пра атаку трох марскіх безэкіпажных катэраў на вартавыя караблі «Сяргей Котаў» і «Васіль Быкаў». Заяўлялася, што атака адбылася за 340 км на паўднёвы захад ад Севастопаля, і што ўсе беспілотнікі былі знішчаныя[6][7].

14 верасня 2023 года УСУ атакавалі карабель «Сяргей Котаў» пяццю марскімі безэкіпажнымі катэрамі падчас чаго карабель атрымаў значныя пашкоджанні[3][8].

Гібель

правіць
Атака дронамі 5 сакавіка 2024 года.

5 сакавіка 2024 года Ваенная разведка Украіны заявіла, што спецпадраздзяленне Group 13 паразіла карабель марскімі дронамі Magura V5 паблізу Керчанскага праліву[8].

У выніку атакі карабель атрымаў крытычныя пашкоджанні: дроны атакавалі карабель спачатку з левага, а затым з правага борта. Акрамя таго, адзін з беспілотнікаў трапіў у прабоіну, якая ўтварылася ў корпусе з-за выбуху папярэдняга дрона і яго боезарад, верагодна, здэтанаваў ужо ўнутры карабля[9][10][11][12].

Па дадзеных ГУР і расійскіх крыніц, у выніку атакі загінулі сем маракоў і шэсць атрымалі раненні. Па дадзеных Інстытута вывучэння вайны, была зроблена спроба адбуксіраваць судна ў порт, аднак з-за значных пашкоджанняў гэта не атрымалася і судна затанула ў пяці кіламетрах ад узбярэжжа мыса Такіль[9].

Радыё Свабода і GeoConfirmed адзначаюць што атака на карабель пачалася ў 00:50 у міжнародна прызнаных тэрытарыяльных водах Украіны, у 8 кіламетрах ад берага і ў 23 кіламетрах на поўдзень ад Крымскага моста[13]. Пазней было апублікавана відэа, на якім быў зняты момант удару па патрульным катэры з палубы аднаго з грузавых судоў[14][15][16][17].

Крыніцы

правіць
  1. а б Официально введен в строй патрульный корабль «Сергей Котов» (руск.). ВПК.name (3 жніўня 2022). Праверана 6 сакавіка 2024.
  2. а б В Крыму спустили на воду патрульный корабль "Сергей Котов" (руск.). Mil.Press FlotProm - Морской ВПК (29 студзеня 2021).
  3. а б в Дроны против флота. Не имея собственного флота, Украина выигрывает войну на море. Счет потопленных и серьезно поврежденных российских кораблей уже идет на десятки. Новая газета Европа (6 сакавіка 2024). Праверана 20 сакавіка 2024.
  4. В Крыму спустили на воду патрульный корабль «Сергей Котов». Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2022. Праверана 6 студзеня 2022.
  5. Черноморский ВМФ России пополнился 4-м патрульным кораблём «Сергей Котов» проекта 22160. Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2022. Праверана 16 мая 2022.
  6. а б Охранял Керченский пролив. Что произошло с корветом «Сергей Котов»? (руск.). Крым.Реалии (5 сакавіка 2024). Праверана 7 сакавіка 2024.
  7. а б Военная разведка Украины заявила, что морские дроны уничтожили в Черном море российский патрульный корабль «Сергей Котов» Российские «военкоры» подтвердили атаку. Минобороны РФ молчит (руск.). Meduza. Праверана 7 сакавіка 2024.
  8. а б "Шансов спастись у него не было". 5 украинских морских дронов против "Сергея Котова": как происходила атака на российский корабль (руск.). Настоящее Время (6 сакавіка 2024). Праверана 6 сакавіка 2024.
  9. а б Tegler, Eric. USVs Sinking a Russian Ship In This Video Can Tow Behind Your Pickup (англ.). Forbes. Праверана 9 сакавіка 2024.
  10. Атака на корабль «Сергей Котов» у Керченского пролива. Что известно и почему это важно (руск.). BBC News Русская служба (5 сакавіка 2024). Праверана 6 сакавіка 2024.
  11. Украинские дроны ГУР поразили патрульный корабль РФ “Сергей Котов” – источник (руск.). Украинская правда. Праверана 5 сакавіка 2024.
  12. Axe, David. Another Month. Another Russian Warship, Blown Up On The Black Sea. (англ.). Forbes. Праверана 6 сакавіка 2024.
  13. ГУР опубликовало видео ночной атаки «Сергея Котова» дронами Magura и перехват разговора российской стороны (руск.). Зеркало (5 сакавіка 2024). Праверана 6 сакавіка 2024.
  14. Атака на корабль «Сергей Котов» у Керченского пролива. Что известно и почему это важно (руск.). BBC News Русская служба (5 сакавіка 2024). Праверана 7 сакавіка 2024.
  15. Момент поражения катера "Сергей Котов" сняли на видео (руск.). ТСН.ua (5 сакавіка 2024). Праверана 7 сакавіка 2024.
  16. Закревская, София. "Что творится!" В сети показали момент атаки морских дронов на патрульный корабль "Сергей Котов". Видео (руск.). WAR OBOZREVATEL (6 сакавіка 2024). Праверана 7 сакавіка 2024.
  17. Россияне сняли "предсмертное" видео корабля "Сергей Котов" (укр.). novyny.live (6 сакавіка 2024). Праверана 7 сакавіка 2024.

Спасылкі

правіць