Сяргей Кужугетавіч Шайгу

Сяргей Кужугетавіч Шайгу (руск.: Сергей Кужугетович Шойгу; тув.: Сергей Күжүгет оглу Шойгу; нар. 21 мая 1955(1955-05-21)[1], Чадан, Тувінская аўтаномная вобласць[d]) — расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Міністр абароны Расійскай Федэрацыі (2012—2024). Генерал арміі (2003). Герой Расійскай Федэрацыі (1999).

Сяргей Кужугетавіч Шайгу
тув.: Сергей Күжүгет оглу Шойгу
руск.: Серге́й Кужуге́тович Шойгу́
міністр абароны Расіі[d]
6 лістапада 2012 — 12 мая 2024
Папярэднік Анатоль Эдуардавіч Сердзюкоў
Пераемнік Andrei Belousov[d]
губернатар Маскоўскай вобласці[d]
11 мая 2012 — 6 лістапада 2012
Папярэднік Барыс Усеваладавіч Громаў
Пераемнік Андрэй Юр’евіч Вараб’ёў[d]
лідар партыі «Адзіная Расія»[d]
1 снежня 2001 — 15 красавіка 2005
Пераемнік Барыс Вячаслававіч Грызлоў
Міністр Расійскай Федэрацыі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў[d]
17 красавіка 1991 — 11 мая 2012
Пераемнік Уладзімір Андрэевіч Пучкоў
Нараджэнне 21 мая 1955(1955-05-21)[1] (69 гадоў)
Бацька Кужугет Сэрээвіч Шайгу[d]
Маці Аляксандра Шайгу[d]
Жонка Ірына Аляксандраўна Шайгу[d]
Дзеці Юлія Сяргееўна Шайгу[d], Ксенія Сяргееўна Шайгу і Danila Shebunov[d][2]
Веравызнанне праваслаўе
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Аўтограф Выява аўтографа
Прыналежнасць Расія
Род войскаў Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі
Званне генерал арміі[d]
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Старшыня дзяржаўнага савета РСФСР і Расіі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайнага становішча і ліквідацыі вынікаў стыхійных бедстваў (1991—1994), міністр па надзвычайных сітуацыях (1991—2012), губернатар Маскоўскай вобласці (2012).

Кіраўнік міжабласной партыі «Адзінства» (1999—2001), адзін са старшыняў партыі «Адзіная Расія» (2001—2002, разам з Ю. М. Лужковым і М. Ш. Шайміевым. Кіраўнік Рускага геаграфічнага таварыства (з 2009).

Біяграфія

правіць

Сяргей Шайгу нарадзіўся 21 мая 1955 года ў невялікім мястэчку Чадан (Тува) у сям’і савецкага рэдактара раённай газеты Кужугета Серэевіча Шайгу і Аляксандры Якаўлеўны Шайгу (раней Кудраўцава)[4].

Вучоба

правіць
 
Старшыня дзяржаўнага савета РСФСР і Расіі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайнага становішча і ліквідацыі вынікаў стыхійных бедстваў, з 1994 па 2012 год

Сяргей Шайгу з 1972 па 1977 год вучыўся ў горадзе Краснаярск у Інстытуце і атрымаў пасведчанне будаўніка[5].

У 1996 годзе стаў кандыдатам гаспадарчых навук[5][6].

Службовы рост

правіць

Пасля заканчэння вучобы пачаў працаваць на наступных пасадах:

  • 1977—1978 гг. — майстар трэста «Промхімбуд», г. Краснаярск.
  • 1978—1979 гг. — майстар, начальнік вучастка трэста «Тувінсбуд», г. Кызыл.
  • 1979—1984 гг. — старшы прараб, галоўны інжынер, начальнік будаўнічага ўпраўлення СУ-36 трэста «Ачынскалюмінійбуд», г. Ачынск.
  • 1984—1985 гг. — намеснік галавы трэста «Саяналюмінійбуд», г. Саянагорск.
  • 1985—1986 гг. — галава трэста «Саянцяжсбуд», г. Абакан.
  • 1986—1988 гг. — галава трэста «Абаканвагонбуд», г. Абакан.
  • 1988—1989 гг. — другі сакратар Абаканскага гарадскога камітэта КПСС.
  • 1989—1990 гг. — інструктар Краснаярскага крайкама КПСС, г. Краснаярск.
  • 1990—1991 гг. — намеснік старшыні дзяржаўнага савета РСФСР па чарцяжу і будове, г. Масква.
  • 1991 г. — старшыня Расійскага аддзела ратаўнікоў, г. Масква.
  • 1991 г. — старшыня дзяржаўнага савета РСФСР па надзвычайным становішчы, г. Масква.
  • 1991—1994 гг. — Старшыня дзяржаўнага савета Расіі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайнага становішча і ліквідацыі вынікаў стыхійных бедстваў. У 1992 годзе з'яўляўся намеснікам галавы часовай адміністрацыі на тэрыторым Паўночнай Асеціі і Інгучэціі ў час асеціна-інгушскага канфлікту[7].
  • 1994—2012 гг. — Міністр па справах грамадзянскай абароны, надзвычайнага становішча і ліквідацыі вынікаў стыхійных бедстваў Расіі, адначасова з 10 студзеня 2000 г. па 7 мая 2000 г. — намеснік старшыні ўрада Расіі.
  • 1996 год — сачыў за парадкам пад час выбараў Барыса Ельцына[8].
  • С 1996 г. — член Савета бяспекі Расіі.
  • 2000 — узначаліў грамаду «Адзінства», якую стварылі для падтрымкі Уладзіміра Пуціна[9].

11 мая 2012 года прызначаны на пасаду галавы Маскоўскай вобласці[10].

6 лістапада 2012 года прызначаны міністрам абароны Расіі[11]. 22 ліпеня 2014 года Галоўнае следчае ўпраўленне МУС Украіны пачало следства па падазрэнні С. Шайгу ў падтрымцы вайны ва Украіне[12]. Гэта была «помста» за ўдзел у захопе Крыма[13][14].

12 мая 2024 года прызначаны сакратаром Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі[15].

У чэрвені 2024 года Міжнародны крымінальны суд выдаў ордары на арышт Сяргея Шайгу і начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расіі Валерыя Герасімава за меркаваныя ваенныя злачынствы падчас уварвання Расіі ва Украіну[16].

Сям’я

правіць
  • Бацька — Кужугет Серэвіч Шайгу (1921—2010)[17] (правільна на тувінскай мове — Кужугет Шойгу Серее оглу) савецкі дзеяч Тувы.
  • Маці — Аляксандра Якаўлеўна Шайгу (Кудраўцава; 1924—2011). Паходзіць з Расіі, Ардоўская вобласць, вёска Якаўлева. Савецкі дзеяч Тувы[18][19].
  • Жонка — Ірына Аляксандраўна Шайгу (раней Анціпіна), робіць начальнікам у прыватным прадпрыемстве, якое мае даход ад замоў з міністэрства, дзе кіраваў яе муж — С. Шайгу[20].
  • Дзве дачкі:
    1. Юлія Сяргееўна Шайгу (1977 года нараджэння) — галава душэўнай дапамогі пры МНС Расіі (з 2002 года)[20][21][22].
    2. Ксенія Сяргееўна Шайгу (1991 года нараджэння) — вучань[22].
  • Старэйшая сястра — Ларыса Кужугетаўна Шайгу, пасол Дзяржаўнай Думы Расіі[22].
  • Малодшая сястра — Ірына Кужугетаўна Захарава (нар. 1960) — урач[22].
  • Зяць — Аляксей Юр’евіч Захараў (нар. 1971), муж дачкі Юліі, пракурор Маскоўскай вобласці[23].
  • Імем Шайгу названа вуліца ў Піхемскім раёне Тувы[24].

Зноскі

  1. а б Sergej Schojgu // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://meduza.io/news/2023/06/08/soratniki-navalnogo-rasskazali-o-predpolagaemom-vnebrachnom-syne-shoygu-on-stroit-muzykalnuyu-karieru-i-sdaet-ofisy-v-tsentre-moskvy
  3. https://pestisracok.hu/lavrov-es-sojgu-fogja-vezetni-az-egyseges-oroszorszag-jeloltlistajat-az-orosz-parlamenti-valasztason/
  4. В Москве прощаются с Александрой Шойгу(недаступная спасылка)
  5. а б Министр обороны(недаступная спасылка). Министерство обороны Российской Федерации. Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2015. Праверана 23 снежня 2014.
  6. Шойгу Сергей Кужугетович.. Организация государственного управления при прогнозировании чрезвычайных ситуаций в целях уменьшения социально-экономического ущерба (на примере землетрясений). Электронный журнал «Новые исследования Тувы». Праверана 23 снежня 2014.
  7. Справка об обстоятельствах возникновения осетино-ингушского вооруженного конфликта, его развития и роли в нём федеральных органов власти и управления Архівавана 25 лютага 2010.
  8. Шойгу Сергей Кужугетович на сайте panorama.ru
  9. Lenta.ru: В России: партию «Единство» возглавил Сергей Шайгу Архівавана 1 красавіка 2015.
  10. Мособлдума утвердила кандидатуру С. Шойгу на пост губернатора Московской области(недаступная спасылка)
  11. Шойгу стал главой Минобороны по рекомендации Медведева
  12. МВС України відкрило кримінальне провадження стосовно посібників терористів — Шойгу і Малофєєва Архівавана 10 ліпеня 2015.
  13. МВД Украины возбудило дело в отношении Сергея Шойгу. ИТАР-ТАСС (22 июля 2014).
  14. СКР объявил Авакова и Коломойского в международный розыск. ИТАР-ТАСС (21 июня 2014).
  15. Шайгу зойме пасаду кіраўніка Рады бяспекі Расіі. Наша Ніва (12 мая 2024).
  16. МКС выдаў ордары на арышт Сяргея Шайгу і Валерыя Герасімава. Наша Ніва (25 чэрвеня 2024).
  17. Государственный деятель Тувы Кужугет Шойгу похоронен в Москве // gov.tuva.ru, 03.12.2010(недаступная спасылка)
  18. Мать Сергея Шойгу стала заслуженным работником сельского хозяйства Тувы
  19. Старшая сестра // Еженедельник «Центр Азии», № 38, 24 — 30 сентября 2010.
  20. а б Щёголев К. А. Кто есть кто в России. Исполнительная власть. Кто правит Россией. — М., Астрель: АСТ, 2007, С. 536 ISBN 978-5-17-047056-3
  21. «Власть», «Родня во власти», 24 сентября 2007
  22. а б в г Высокопоставленные наследники
  23. Мособлдума обсудит профессиональные качества кандидата в прокуроры — Известия
  24. Федеральная информационная адресная система Архівавана 14 лістапада 2011.

Літаратура

правіць
  • Шойгу Сергей Кужугетович // Кто есть кто в России и в ближнем зарубежье: Справочник. — М.: Издательский дом «Новое время», «Всё для Вас», 1993. — С. 740—742 ISBN 5-86564-033-X
  • Шойгу Сергей Кужугетович // Щёголев К. А. Кто есть кто в России. Исполнительная власть. Кто правит Россией. — М., Астрель: АСТ, 2007, С. 525—526 ISBN 978-5-17-047056-3

Спасылкі

правіць