Сяргей Густававіч Легат
Сяргей Густававіч Легат (1875—1905) — рускі танцоўшчык, балетмайстар і педагог балета. Прадстаўнік дынастыі артыстаў балета Легат-Абухавых. Сын балетных танцоўшчыкаў Пецярбургскай імператарскай сцэны Густава Легата і яго жонкі характарнай танцоркі і пантамімнай актрысы Марыі Сямёнаўны Легат (у дзявоцтве Гранкен), брат Мікалая Легата. Усяго ў сям’і было пяцёра дзяцей, і ўсе былі аддадзены ў балетную школу.
Сяргей Густававіч Легат | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 верасня 1875 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лістапада 1905 (30 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Густаў Іванавіч Легат |
Жонка | Марыя Петыпа |
Адукацыя | |
Прафесія | харэограф, балетмайстар, артыст балета |
Тэатр | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСяргей Легат нарадзіўся ў Маскве 15 (27) верасня 1875 года.[1]
Адукацыю атрымаў у балетным аддзяленні Пецярбургскага тэатральнага вучылішча, якое скончыў у 1894 годзе. Педагогі: П. А. Герт, X. П. Іагансон, Л. І. Іванаў.[1][2]
Па заканчэнні вучылішча быў прыняты ў кардэбалет імператарскага Марыінскага тэатра, у 1896 годзе быў пераведзены ў карыфеі, а з 1897 года ў салісты. Сяргей Легат належаў да лепшых танцоўшчыкаў свайго часу.
Сярод яго партнёрак былі славутыя балерыны Т. П. Карсавіна, М. М. Петыпа. У 1902—1903 гадах разам са сваёй грамадзянскай жонкай і пастаяннай партнёркай па характарных і камедыйных нумарах М. М. Петыпа гастраляваў у Вене, Парыжы, Монтэ-Карла, Будапешце.[1]
Выступаў і як балетмайстар, паставіўшы некалькі балетных нумароў; у 1903 годзе[1] або, па іншых крыніцах — у 1905 годзе[3], сумесна з братам Мікалаем Легатам паставіў балет «Фея лялек» Баера для выканання яскравымі балерынамі тэатра: М. Ф. Кшасінскай (фея лялек), Г. Паўлавай (іспанка), В. Трафілавай (японка), А. Ваганавай (кітаянка), В. Праабражэнскай (лялька Бебэ). Ролі двух П’еро выконвалі М.Фокін і сам Сяргей Легат. Сюжэт балета быў просты: лялькі ў маленькай крамцы цацак ноччу ажывалі і ладзілі свята пад кіраўніцтвам феі лялек. Балет быў вырашаны цалкам у рамках акадэмічнага стылю, спрэс адкідаючы ўсе рэфарматарскія балетныя плыні. Аформіў спектакль Леон Бакст.
Акрамя сцэнічнай дзейнасці, займаўся педагагічнай: з 1896 года выкладаў у Пецярбургскім тэатральным вучылішчы мастацтва мімікі і падтрымкі. З 1898 года быў рэпетытарам балетнай трупы Марыінскага тэатра.
Гэтак жа, як брат Мікалай Легат, Сяргей вельмі нядрэнна маляваў, у прыватнасці, яны сумесна стварылі нямала карыкатур і шаржаў на сваіх таварышаў па балетнай трупе. Сумесна стварылі альбом «Рускі балет у карыкатурах» (СПБ, 1903).[4]
Падчас забастоўкі артыстаў у 1905 годзе ён быў вымушаны зняць свой подпіс пад петыцыяй і падпісаць дакумент, накіраваны супраць яго рэвалюцыйна настроеных калегаў па балету.[3] Гэта нязгода з уласным сумленнем прывяла да катастрофы — артыст скончыў жыццё самагубствам 19 кастрычніка (1 лістапада) 1905 года: «раніцай яго знайшлі з перарэзаным брытвай горлам» (Тамара Карсавіна).[5]
Асноўныя ролі
правіцьВыконваў партыі ў балетах, пастаўленых М. І. Петыпа: Таор («Дачка фараона»), Люсьен («Пахіта»), Жан дэ Брыен; П’ер («Прывал кавалерыі» І. І. Армсгеймера), Артур («Сіняя барада» Шэнка).
Сярод іншых партый: Ацыс («Ацыс і Галатэя» А. Кадлеца, балетмайстар Л. І. Іванаў), Колен; Вестрыс («Камарга» Л. Мінкуса, балетмайстры А. Сен-Жорж і М. Петыпа).[4]
Зноскі
- ↑ а б в г Легат в Балетной энциклопедии(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2013. Праверана 4 жніўня 2021.
- ↑ Российская портретная галерея
- ↑ а б Карикатуры братьев Легат
- ↑ а б Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
- ↑ Русское искусство начала XX века Архівавана 23 сакавіка 2012.