Сяргей Мікалаевіч Лынько
Сяргей Лынько (нар. 16 кастрычніка 1989) — беларускі футбаліст, нападнік мінскіх «Крумкачоў».
Поўнае імя | Сяргей Мікалаевіч Лынько | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
16 кастрычніка 1989[1] (34 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 173 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера правіць
Выхаванец мінскага «Тарпеда», у 2007 годзе выступаў за дубль «Дарыды». Пазней далучыўся да клуба «Іслач», які выступаў на першынстве Мінскага раёна. У 2012 годзе «Іслач» заявілася ў Другую лігу, і Сяргей прайшоў у ім шлях да Вышэйшай лігі. У 2013 годзе быў у складзе каманды, якая заваявала бронзавыя медалі Кубка Рэгіёнаў УЕФА.
Пасля выхаду «Іслачы» ў Вышэйшую лігу ў сакавіку 2016 годзе быў аддадзены ў арэнду ў мінскае «Тарпеда»[3]. У складзе «Тарпеда» Лынько стаў выступаць на пазіцыі правага абаронцы, быў капітанам каманды. Па выніках сезона 2016 быў прызнаны найлепшым іграком аўтазаводцаў.
У студзені 2017 года, вярнуўшыся з арэнды, падпісаў новы кантракт з «Іслаччу»[4]. 1 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Тарпеда-БелАЗ» (1:2). Пазней стаў у асноўным гуляць за дубль, у галоўнай камандзе толькі часам выхадзіў на замену. У кастрычніку 2017 года не гуляў з-за траўмы.
У студзені 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[5] і неўзабаве афіцыйна стаў іграком «Тарпеда»[6]. Адразу стаў капітанам каманды і асноўным іграком. У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з тарпедаўцамі[7].
У ліпені 2019 года, калі ў клуба пачаліся фінансавыя праблемы, разам з іншымі ігракамі асноўнага складу разарваў кантракт, аднак застаўся ў камандзе і згуляў у двух яе апошніх матчах (у Кубку Беларусі — 28 ліпеня супраць «Клецка» і 3 жніўня супраць БАТЭ), у якіх «Тарпеда» было прадстаўлена пераважна ігракамі моладзевага складу. Пазней жа «Тарпеда» абвясціла аб зняцці з чэмпіянату, і Лынько застаўся без каманды.
У жніўні 2019 года папоўніў склад армянскага клуба «Ерэван»[8], дзе гуляў да канца года. У пачатку 2020 года трэніраваўся з чысцінскім «Андэрдогам», а ў сакавіку папоўніў склад сталічных «Крумкачоў»[9]. Пачынаў сезон у стартавым складзе, выкарыстоўваўся ў якасці абаронцы, у ліпені атрымаў траўму, пасля стаў радзей з’яўляцца на полі.
У студзені 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама», з якім у лютым падпісаў пагадненне[10]. У сезоне 2021 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[11].
У сакавіку 2023 года стаў іграком «Маладзечна»[12]. Пакінуў клуб у ліпені 2023 года[13] і неўзабаве далучыўся да «Крумкачоў»[14].
Дасягненні правіць
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2015
Статыстыка выступленняў правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2007 | дубль | Дарыда | 22 | 2 | |
2012 | Д3 | Іслач | 32 | 8 | |
2013 | Д2 | Іслач | 23 | 2 | |
2014 | Д2 | Іслач | 24 | 1 | |
2015 | Д2 | Іслач | 23 | 2 | |
2016 | Д2 | Тарпеда | 25 | 1 | |
2017 | Д1 | Іслач | 10 | 0 | |
2018 | Д1 | Тарпеда | 24 | 1 | |
2019 (1) | Д1 | Тарпеда | 12 | 0 | |
2019/20 (1) | Д1 | Ерэван | 5 | 0 | |
2020 | Д2 | Крумкачы | 17 | 1 | |
2021 | Д1 | Дынама | 24 | 0 | |
2022 | Д1 | Дынама | 23 | 2 | |
2023 (1) | Д2 | Маладзечна | 9 | 0 |
Крыніцы правіць
- ↑ Sergey Lynko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://krumkachy.com/news/zhizn-komandy/1757-anketa-krumkacha-syargej-lynko
- ↑ "Ислочь" отдала Лынько в аренду минскому "Торпедо"
- ↑ Лынько вернулся в «Ислочь»
- ↑ Сергей Лынько покинул "Ислочь"
- ↑ Сергей Лынько перешел в минское "Торпедо"
- ↑ Минское "Торпедо" продлило контракт с Лынько
- ↑ Сергей Лынько трудоустроился в Армении
- ↑ Лынько и Козека стали игроками "Крумкачей"
- ↑ Брестское "Динамо" объявило о подписании Лынько
- ↑ Брестское "Динамо" продлило контракты с четырьмя футболистами
- ↑ Ясюкевич и Лынько стали игроками "Молодечно-2018" (руск.). football.by (2 сакавіка 2023). Праверана 3 сакавіка 2023.
- ↑ Владислав Ясюкевич и Сергей Лынько покинули "Молодечно-2018" (руск.). football.by (6 ліпеня 2023). Праверана 7 ліпеня 2023.
- ↑ Экс-игрок брестского "Динамо" Лынько вернулся в "Крумкачы" (руск.). football.by (28 ліпеня 2023). Праверана 28 ліпеня 2023.