Сяргей Лявонцьевіч Пацэвіч

Сяргей Лявонцьевіч Пацэвіч (нар. 18 студзеня 1959, в. Суткі Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.

Сяргей Лявонцьевіч Пацэвіч
Нараджэнне 18 студзеня 1959(1959-01-18) (65 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дзяржаўны дзеяч
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (інжынер), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў інжынерам-тэхнолагам Гродзенскага завода аўтамагнітол, дырэктарам культурна-вытворчага малога прадпрыемства «АРТ», намеснікам дырэктара фірмы «ВІСТ», дырэктарам Гродзенскай камерцыйнай базы, намеснікам генеральнага дырэктара, выконваючым абавязкі генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Гроднаоптгандаль», намеснікам генеральнага дырэктара, першым намеснікам генеральнага дырэктара абласнога аб’яднанага вытворча-камерцыйнага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднаместпрам», кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна, начальнікам галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага аблвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Узнагароды правіць

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, юбілейнымі медалямі[1].

Зноскі