Сяргей Сяргеевіч Мацвейчык

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Сяргей Мацвейчык)

Сяргей Мацвейчык (нар. 5 чэрвеня 1988, Жлобін) — беларускі футбаліст, правы абаронца клуба «Гомель» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Сяргей Мацвейчык
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Сяргеевіч Мацвейчык
Нарадзіўся 5 чэрвеня 1988(1988-06-05)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см
Вага 77 кг[3]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Гомель
Нумар 3
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2012 Беларусь Гомель 121 (3)
2013—2020 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 192 (1)
2020—2021 Беларусь Дынама (Мінск) 39 (0)
2022— Беларусь Гомель 47 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2011 Беларусь Беларусь (да 21) 19 (0)
2011 Беларусь Беларусь (алімпійская) 3 (0)
2014—2020 Беларусь Беларусь 15 (0)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 26 лютага 2020

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец «Гомеля», гуляў спачатку за дубль, потым пачаў праходзіць у асноўны склад. З цягам часу стаў асноўным правым абаронцам гомельскай каманды.

У снежні 2012 года перайшоў у «Шахцёр»[4]. У салігорскім клубе таксама стаў выступаць як правы абаронца. У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[5]. У сезоне 2014 заставаўся асноўным правым абаронцам салігарчан. У снежні 2014 года кантракт з «Шахцёрам» зноў быў падоўжаны[6]. У жніўні-верасні 2015 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. У лістападзе 2015 года ў чарговы раз падоўжыў кантракт з «гарнякамі»[7]. У сезоне 2016 заставаўся асноўным правым абаронцам салігарчан, хоць часам саступаў месца ў складзе Ігару Бурко. У снежні 2016 года падпісаў новае пагадненне з «Шахцёрам»[8]. У сезоне 2017, працягваючы ў асноўным гуляць правага абаронцу, стаў часам выступаць на пазіці левага абаронцы. У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Мацвейчык застанецца ў камандзе на наступны сезон[9].

У лістападзе 2018 года падпісаў новы кантракт з «Шахцёрам»[10]. У жніўні 2019 года, пасля зыходу з каманды Андрэя Клімовіча, стаў капітанам «Шахцёра». У пачатку 2020 года перастаў быць капітанам каманды, у а красавіку быў пазбалены месца ў аснове і адпраўлены ў дубль. У маі 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў салігорскі клуб[11].

У чэрвені 2020 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[12]. Замацаваўся ў стартавым складзе сталічнага клуба. У студзені 2022 года перайшоў у «Гомель»[13]. У пачатку сезона 2023 стаў капітанам гомельскай каманды. У студзені 2024 года падпісаў новы кантракт з клубам[14].

Міжнародная кар’ера правіць

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі на працягу 2009—2011 гадоў. Трапіў на чэмпіянат Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года, дзе згуляў у двух матчах. У 2011 годзе гуляў таксама за алімпійскую зборную.

У верасні 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[15]. Дэбютаваў у зборнай 15 лістапада 2014 года, адгуляўшы ўвесь матч супраць Іспаніі (0:3) на пазіцыі правага абаронцы.

У 2015—2016 гадах не выклікаўся ў зборную, а 1 чэрвеня 2017 года пасля доўгага перапынку зноў згуляў за нацыянальную каманду, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 дубль Гомель   24 1
2006 Д1 Гомель   1 0
2007 Д1 Гомель   1 0
2008 Д1 Гомель   23 1
2009 Д1 Гомель   24 1
2010 Д2 Гомель   27 0
2011 Д1 Гомель   23 1
2012 Д1 Гомель   22 0
2013 Д1 Шахцёр   29 0
2014 Д1 Шахцёр   31 0
2015 Д1 Шахцёр   18 1
2016 Д1 Шахцёр   25 0
2017 Д1 Шахцёр   29 0
2018 Д1 Шахцёр   29 0
2019 Д1 Шахцёр   28 0
2020 (1) Д1 Шахцёр   3 0
2020 (2) Д1 Дынама   12 0
2021 Д1 Дынама   27 0
2022 Д1 Гомель   22 0
2023 Д1 Гомель   25 0

Крыніцы правіць

  1. Sergey Matvejchik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Syarhey Matsveychyk // FBref.com
  3. https://www.fcgomel.by/team/main-roster/sergey-matveychik/
  4. Сергей Матвейчик заключил контракт с "Шахтером" (руск.). football.by (10 снежня 2012). Праверана 2 лютага 2024.
  5. Матвейчик продлил контракт с "Шахтером" (руск.). football.by (27 снежня 2013). Праверана 2 лютага 2024.
  6. Котенко, Юревич, Матвейчик, Старгородский и Ковалев продлили контракты с «Шахтером» (руск.). by.tribuna.com.
  7. Бушма и Матвейчик продлили контракты с "Шахтером" (руск.). football.by (17 лістапада 2015). Праверана 2 лютага 2024.
  8. Сергей Матвейчик продлил контракт с "Шахтером" (руск.). football.by (20 снежня 2016). Праверана 2 лютага 2024.
  9. Януш, Матвейчик и еще пять игроков основного состава продлили контракты с «Шахтером» (руск.). by.tribuna.com.
  10. Бакай, Бурко и еще два игрока продлили контракты с "Шахтером" (руск.). football.by (5 лістапада 2018). Праверана 2 лютага 2024.
  11. "Шахтер" подтвердил уход Матвейчика (руск.). football.by (26 мая 2020). Праверана 2 лютага 2024.
  12. Матвейчик стал игроком минского "Динамо" (руск.). football.by (2 чэрвеня 2020). Праверана 2 лютага 2024.
  13. Сергей Матвейчик вернулся в "Гомель" (руск.). football.by (5 студзеня 2022). Праверана 2 лютага 2024.
  14. Матвейчик подписал новый контракт с "Гомелем" (руск.). football.by (4 студзеня 2024). Праверана 2 лютага 2024.
  15. Родионов, Сиваков, Брессан, Жевнов и Януш вызваны в сборную Беларуси, Глеб – вне состава (руск.). by.tribuna.com.