Сяргей Мошнікаў

эстонскі футбаліст

Сяргей Мошнікаў (эст.: Sergei Mošnikov; нар. 7 студзеня 1988, Пярну) — эстонскі футбаліст, паўабаронца клуба «Пайдэ» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Эстоніі.

Футбол
Сяргей Мошнікаў
Нарадзіўся 7 студзеня 1988(1988-01-07)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Эстонія
Рост 177 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Эстонія Пайдэ
Маладзёжныя клубы
Эстонія Пярну
Клубная кар’ера[* 1]
2005 Эстонія Вапрус (Пярну) 7 (0)
2005—2006 Нідэрланды Херэнвен 0 (0)
2006—2011 Эстонія Флора (Талін) 157 (31)
2012 Польшча Погань (Шчэцін) 2 (0)
2013 Польшча Гурнік (Забжэ) 18 (1)
2014 Казахстан Кайсар (Кызыларда) 18 (0)
2014 Эстонія Флора (Талін) 7 (0)
2015 Казахстан Табол (Кастанай) 5 (1)
2016 Эстонія Інфанет (Талін) 28 (6)
2017 Беларусь Мінск 11 (1)
2017 Фінляндыя ПС Кемі 15 (3)
2018 Польшча Гурнік (Лэнчна) 14 (2)
2018 Казахстан Шахцёр (Караганда) 9 (0)
2019 Літва Паланга 23 (1)
2020— Эстонія Пайдэ
Нацыянальная зборная[* 2]
2004 Эстонія Эстонія (да 17) 2 (0)
2006 Эстонія Эстонія (да 19) 4 (1)
2006—2010 Эстонія Эстонія (да 21) 24 (2)
2011—2012 Эстонія Эстонія (да 23) 2 (0)
2010—2018 Эстонія Эстонія 35 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 студзеня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 студзеня 2020

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам у клубе «Пярну», пазней далучыўся да іншага клуба з роднага горада — «Вапруса». У 2005—2006 гадах гуляў за юнацкую каманду нідэрландскага «Херэнвена». Улетку 2006 года вярнуўся ў Эстонію, стаўшы іграком «Флоры». У складзе сталічнага клуба двойчы здабыў тытул чэмпіёна Эстоніі, тройчы выйграў кубак краіны.

У снежні 2011 года далучыўся да клуба другога польскага дывізіёна «Погань». Па выніках сезона 2011/12 «Погань» атрымала месца ў Экстраклясе, але эстонскі паўабаронца не згуляў ніводнага матча. У пачатку 2013 года, згуляўшы за «Погань» толькі ў двух матчах, перайшоў у «Гурнік», аднак у канцы таго ж года пакінуў клуб.

У лютым 2014 года далучыўся да казахстанскага «Кайсара». У верасні таго ж года вярнуўся ў «Флору», падпісаўшы кантракт да канца сезона. У лютым 2015 года зноў накіраваўся ў Казахстан, стаўшы іграком «Табола», аднак ужо ўлетку з-за траўмы пакінуў каманду. У лютым 2016 года прыняў прапанову стаць іграком талінскага «Інфанета», якому дапамог у сезоне 2016 выйграць свой першы тытул чэмпіёна Эстоніі.

У лютым 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Мінск»[3]. Спачатку трывала выхадзіў у стартавым складзе мінчан, але ў чэрвені перастаў з’яўляцца на полі. У ліпепі 2017 года кантракт з «Мінскам» па пагадненні бакоў быў разарваны[4], і неўзабаве паўабаронца стаў іграком фінскага клуба «ПС Кемі». Па заканчэнні сезона 2017 пакінуў каманду.

У сакавіку 2018 года стаў іграком «Гурнік» з Лэнчны, які выступаў у Першай лізе Польшчы. Пасля вылету «Гурніка» ў Другую лігу ў ліпені 2018 года перайшоў у карагандзінскі «Шахцёр».

У лютым 2019 года далучыўся да літоўскага клуба «Паланга». Стаў адным з лідараў каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У студзені 2020 года стаў іграком клуба «Пайдэ».

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Эстоніі розных узростаў. 19 чэрвеня 2010 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Эстоніі, выйшаўшы на замену ў канцы матча Балтыйскага Кубка супраць Латвіі.

Дасягненні правіць

Зноскі

  1. Sergei Mosnikov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
  3. "Минск" подписал Сергея Мошникова. football.by.
  4. Сергей Мошников покинул "Минск". football.by.

Спасылкі правіць