Сяргей Мікалаевіч Мельнік
Сяргей Мельнік (нар. 5 ліпеня 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Орша».
Поўнае імя | Сяргей Мікалаевіч Мельнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
5 ліпеня 1995[1] (29 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 170 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 67 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Орша | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 55 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец футбольнага клуба «Мінск». Выступаў за юнацкія каманды клуба, а ў сезоне 2013 трывала замацаваўся ў дубліруючым складзе «Мінска». Сезон 2014 таксама пачаў у дублі, але ў маі 2014 года быў пераведзены ў склад фарм-клуба «Мінск-2», у складзе якога выступаў у Першай лізе.
Па заканчэнні сезона 2014 «Мінск-2» спыніў існаванне, і Сяргей накіраваўся ў стан мазырскай «Славіі», але доўгі прагляд скончыўся беспаспяхова[3]. Неўзабаве прыбыў на прагляд у «Віцебск», і ў красавіку 2015 года падпісаў кантракт з гэтым клубам[4]. У пачатку сезона 2015 гуляў за дубль віцебскага клуба. 23 мая 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе на пазіцыі правага паўабаронцы ў матчы супраць мінскага «Дынама» (0:0).
У студзені 2016 года, пакінуўшы «Віцебск», праходзіў прагляд у складзе «Крумкачоў», але не падышоў[5] і ў выніку прапусціў сезон 2016 з-за траўмы. У пачатку 2017 года далучыўся да «Баранавічаў», у чэрвені замацаваўся ў стартавым складзе. У жніўні 2017 года стаў іграком «Смаргоні»[6], пакінуў клуб па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года[7].
Сезон 2018 пачаў у складзе мікашэвіцкага «Граніта»[8], аднак у ліпені па пагадненні бакоў пакінуў клуб[9]. У жніўні 2018 года далучыўся да «Чысці».
У лютым 2019 года папоўніў склад дэбютанта Другой лігі дзяржынскага «Арсенала»[10]. Стаў трывалым іграком стартавага складу каманды, дапамог ёй па выніках сезона перамагчы ў Другой лізе. У студзені 2020 года пакінуў «Арсенал»[11].
У красавіку 2020 года стаў іграком «Ашмянаў-БДУФК», дзе гуляў у стартавым складзе, аднак з верасня перастаў з’яўляцца на полі і ў кастрычніку пакінуў каманду. У пачатку 2021 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе стаў трывалым іграком асновы.
У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з рагачоўскім «Макслайнам» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[12]. У якасці іграка стартавага складу дапамог «Макслайну» па выніках сезона 2022 выйсці ў Вышэйшую лігу, куды клуб, аднак, не быў дапушчаны. У лютым 2023 года стала вядома, што абаронца застаецца ў «Макслайне» (які неўзабаве пераехаў у Віцебск) на сезон 2023[13]. У снежні 2023 года пакінуў клуб[14].
Дасягненні
правіць- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2019
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | Мінск | 31 | 0 | |
2014 (пач.) | дубль | Мінск | 6 | 1 | |
2014 | Д2 | Мінск-2 | 25 | 1 | |
2015 | Д1 | Віцебск | 14 | 0 | |
2017 (1) | Д2 | Баранавічы | 8 | 0 | |
2017 (2) | Д2 | Смаргонь | 12 | 0 | |
2018 (1) | Д2 | Граніт | 10 | 0 | |
2018 (2) | Д2 | Чысць | 9 | 2 | |
2019 | Д3 | Арсенал | 28 | 1 | |
2020 | Д2 | Ашмяны-БДУФК | 16 | 0 | |
2021 | Д2 | Нафтан | 32 | 2 | |
2022 | Д2 | Макслайн | 22 | 4 | |
2023 | Д2 | Макслайн | 22 | 3 |
Грамадзянская пазіцыя
правіцьПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[16].
Крыніцы
правіць- ↑ Sergey Melnik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/sergei_melnik/
- ↑ Ботяновский и Мельник покинули расположении "Славии" (руск.). football.by (3 сакавіка 2015). Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ Мельник и Комлев пополнили ряды "Витебска" (руск.). football.by (9 красавіка 2015). Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ Мельник, Руденок и Одейссо не подошли "Крумкачам" (руск.). football.by (2 лютага 2016). Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ "Сморгонь" объявила о подписании четверых игроков (руск.). football.by (1 жніўня 2017). Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ "Сморгонь" покинули 11 футболистов (руск.). football.by (15 лістапада 2017). Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ 1-я лига. Анонс сезона. «Локо» в Хойниках. Новополоцк и Мозырь: надолго? (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (5 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2019.
- ↑ Первая лига. Тур 14. Садовский вне игры (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (9 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2021.
- ↑ Дзержинский "Арсенал" представил эмблему и новичков (ФОТО) (руск.). football.by (19 лютага 2019). Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ Мельник покинул "Арсенал" (руск.). football.by (27 студзеня 2020). Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ Сергей Мельник пополнил ряды "Макслайна" (руск.). football.by (11 лютага 2022). Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ Баланович и еще четыре игрока продлили контракты с "Макслайном" (руск.). football.by (25 лютага 2023). Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ 5 игроков покинуло витебский «Макслайн» (руск.)(недаступная спасылка). bel.football (3 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2024. Праверана 6 лютага 2024.
- ↑ Сергей Мельник перешел в "Оршу" (руск.). football.by (6 лютага 2024). Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 7 лютага 2024.