Сяргей Міхайлавіч Вакар

беларускі скульптар

Сяргей Міхайлавіч Вакар (27 верасня 1928, г. Орша — 1998) — беларускі скульптар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1978)[1].

Сяргей Міхайлавіч Вакар
Дата нараджэння 27 верасня 1928(1928-09-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 1998
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Вучоба
Узнагароды Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1978)
Помнік Максіму Багдановічу.

Біяграфія

правіць

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у галіне станковай і манументальнай скульптуры[1].

Творчасць

правіць

Вялікай Айчыннай вайне прысвечаны кампазіцыі: «Рэйкавая вайна» (1957), «Юныя Мсціўцы» (1958), «Подзвіг Пятра Купрыянава», «Стаяць насмерць» (1961). Стварыў шэраг скульптурных партрэтаў дзяржаўных дзеячаў (Леніна, Дзяржынскага), герояў грамадзянскай — Г. Д. Гая (1969) і Айчыннай войнаў — Героеў Савецкага Саюза М. А. Кедышкі М. П. Шмырова (Бацькі Міная) (1970), К. П. Арлоўскага (1972), К. С. Заслонава (1973), Я. Налепкі (1974), дзеячаў беларускай культуры (Ф. Скарыны, М. Багдановіча, М. Гусоўскага і інш.)[1]. Скульптурная кампазіцыя «Францыск Скарына» (1964; таніраваны гіпс, вышыня 46 см) паказвае асветніка і першадрукара седзячы, паглыбленым у роздум, у руках гравіравальная дошка — сімвал працы і майстэрства[2].

У 1960-70-я стварыў партрэты сваіх сучаснікаў: праходчыка Салігорскага калійнага камбіната І. Акалелава (1961), пісьменнікаў У. Караткевіча (1968), П. Панчанкі (1969), Я. Брыля (1976), графіка А. Кашкурэвіча (1975), касманаўта П. Клімука[1].

Скульптар часам адмаўляўся ад дакладнасці ў перадачы гістарычнага аблічча гістарычнай асобы на карысць абагульненага вобраза.

 
помнік Дзяржынскаму ў Дзяржынаве

Прастата і строгасць кампазіцыйнай пабудовы, яснасць і выразнасць пластычнага рашэння характарызуюць і манументальныя работы Вакара: помнікі віцэ-адміралу В. П. Дразду ў Буда-Кашалёве (1964, арх. В. Занковіч, Л. Левін), Ф. Э. Дзяржынскаму ў Дзяржынаве Стаўбцоўскага раёна (1977, арх. Ю. Казакоў), герою Грамадзянскай вайны У. М. Азіну ў Полацку (1979, арх. Ю. Казакоў), а таксама шэраг помнікаў-бюстаў і мемарыяльных дошак[1].

Аўтар помніка Тарасу Шаўчэнку на бульвары Шаўчэнкі (1976)[3] ў Мінску.

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д Вакар Сергей Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 99. — 737 с.
  2. Вакар Сяргей Міхайлавіч // Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. /Беларус. Сав. Энцыклапедыя / Рэдкал. I. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с. — ISBN 5-85700-003-3.
  3. Л. Г. Лапцэвіч. 357. Помнік Шаўчэнку Тарасу Рыгоравічу // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура

правіць
  • Вакар Сяргей Міхайлавіч // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 420.
  • Петэрсон Э. А., С. М. Вакар. — Мн., 1980.