Сяргей Міхайлавіч Кавальчук

беларускі ваеннакамандуючы і дзяржаўны дзеяч

Сярге́й Міха́йлавіч Кавальчу́к (нар. 14 жніўня 1968, в. Журавок, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр спорту і турызму (з 2018 года).

Сяргей Міхайлавіч Кавальчук
Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
з 5 сакавіка 2018
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Папярэднік Аляксандр Шамко
Нараджэнне 14 жніўня 1968(1968-08-14) (56 гадоў)
Адукацыя
Званне палкоўнік
Узнагароды
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Медаль «За бездакорную службу» I ступені
Медаль «За бездакорную службу» I ступені
Медаль «За бездакорную службу» II ступені
Медаль «За бездакорную службу» II ступені
Медаль «За бездакорную службу» III ступені
Медаль «За бездакорную службу» III ступені

Біяграфія

правіць

Скончыў Адэскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча (1989), Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь (1999).

У 1989—2004 гадах служыў ва Узброеных Сілах.

З 2004 года — супрацоўнік Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 5 сакавіка 2018 года — міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь[1].

20 лістапада 2020 года ўнесены ў санкцыйныя спісы Літвы, Латвіі і Эстоніі[2].

У красавіку 2023 года Уладзімір Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Кавальчука[3].

Палітычныя погляды

правіць

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[4][5].

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны ордэнам «За службе Радзіме» III ступені, медалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступеняў.

Зноскі

  1. Аліна Грышкевіч. Кавальчук назначаны міністрам спорту і турызму. Тэлеграфнае агенцтва БелТА (5 сакавіка 2018).
  2. Литва, Латвия и Эстония расширили санкционные списки беларусских чиновников (руск.). reform.by (20 лістапада 2020). Праверана 5 верасня 2021.
  3. Зяленскі ўвёў санкцыі супраць міністра спорту Кавальчука, лёгкатлета Недасекава і Раманава з «Белай Русі». Новы Час (15 красавіка 2023).
  4. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  5. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі

правіць