Сяргей Міхайлавіч Кастраміцкі

Сяргей Міхайлавіч Кастраміцкі (нар. 26 лістапада 1954, г. Харкаў, Украіна) — беларускі вучоны ў галіне радыёфізікі. Член-карэспандэнт (2014), доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1994).

Сяргей Міхайлавіч Кастраміцкі
Дата нараджэння 26 лістапада 1954(1954-11-26) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці навуковец
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1993)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Пашаны

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча СПА (1977).

У 1972—1998 гадах служыў ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь. З 1998 года намеснік дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «СКБ Камертон». З 2006 года дырэктар навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «КБ Радар». З 2016 года дырэктар Рэспубліканскага навукова-вытворчага прадпрыемства «Цэнтр радыётэхнікі НАН Беларусі»[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2014).

Навуковая дзейнасць правіць

Распрацаваў тэорыю і прынцыпы пабудовы шматпрамянёвых адаптыўных антэнных рашотак, якія выкарыстоўваюцца ў сістэмах перадачы інфармацыі, радыёлакацыі і канцэнтрацыі сверхвысокочастотных (ЗВЧ) электрамагнітных палёў. Вывучыў фізічныя ўласцівасці вядомай з’явы факусоўкі ЗВЧ-энергіі з перавыпраменьваннем на аснове звароту хвалевага фронту, тэарэтычна і эксперыментальна ацаніў перспектывы і спосабы яго практычнага выкарыстання ў задачах накіраванай перадачы ЗВЧ-энергіі, радыёлакацыі і сістэмах перадачы інфармацыі. Вызначыў колькасныя характарыстыкі эфектыўнасці аўтакагерэнтнай прасторавай апрацоўкі сігналаў на вялікіх і звышвялікіх апертурах.

Аўтар больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 75 аўтарскіх пасведчанняў.

Бібліяграфія правіць

  • Радиационные эффекты в полупроводниковых приборах. Минск, 1978 (в соавт.).
  • Проникающие излучения в технологии полупроводниковых приборов и интегральных микросхем // Вестн. АН СССР. 1982. № 11.
  • Воздействие радиации на интегральные микросхемы. Минск, 1986 (в соавт.).

Зноскі

Спасылкі правіць