Сяргей Міхайлавіч Клішэвіч

Сяргей Міхайлавіч Клішэвіч (нар. 23 верасня 1990, Мінск) — работнік БРСМ.

Сяргей Міхайлавіч Клішэвіч
Нараджэнне 23 верасня 1990(1990-09-23) (34 гады)
Партыя
Член у
Адукацыя
Узнагароды
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 23 верасня 1990 года ў горадзе Мінску[1].

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя (паліталогія)», выкладчык гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін; магістратуру гістарычнага факультэта БДУ па спецыяльнасці «Кіраванне дакументамі і архіўная справа»; аспірантуру гістарычнага факультэта БДУ па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права»[1].

У 2011 годзе абраны лідарам БРСМ БДУ. У 2013 годзе пераведзены на пасаду галоўнага спецыяліста аддзела па справах моладзі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага гарвыканкама. У 2015 годзе, на 42-м з’ездзе БРСМ, абраны другім сакратаром Цэнтральнага камітэта Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». У 2017 годзе абраны першым сакратаром Мінскага гарадскога камітэта Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання па 97-й Кастрычніцкай выбарчай акрузе[2].

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Кастрычніцкай акругі № 96. Член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы[1].

Погляды і выказванні

правіць

У кастрычніку 2021 года ў інтэрв’ю «Минск-Новости» Сяргей Клішэвіч выступіў з ініцыятывай замяняць дыпламаваных педагогаў на ваенных пенсіянераў, настаўнікі «далёкія сёння ад паняцця „патрыятызм“»[3].

Узнагароды

правіць

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

  1. а б в г Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
  2. Клішэвіч Сяргей Міхайлавіч
  3. Клишевич: «Если финансирование военруков будет вестись по остаточному принципу, то они будут получать 300 рублей» (руск.)(недаступная спасылка). Информационный городской портал «Минск-Новости» (27 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2021. Праверана 5 лістапада 2021.

Спасылкі

правіць