Сяргей Міхайлавіч Сакалоў
Сяргей Міхайлавіч Сакалоў (нар. 1946) — беларускі ўрач-гігіеніст. Доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1996)[2].
Сяргей Міхайлавіч Сакалоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 лютага 1946 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | урач, гігіеніст, выкладчык універсітэта, загадчык лабараторыі |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] (1991) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў санітарна-гігіенічны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута (1975). У 1975—1977 — загадчык лабараторыі Мінскай гарадской санітарна-эпідэміялагічнай станцыі. У 1977—1997 — у Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце. З 1997 па 2008 — дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра гігіены[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя інтарэсы: уплыў фактараў навакольнага асяроддзя на здароўе чалавека; вывучэнне гігіенічных характарыстык атмасфернага паветра; здароўе насельніцтва; гігіена; эксперыментальная таксікалогія[2].