Сяргей Міхайлавіч Шабашоў
Сярге́й Міха́йлавіч Шабашо́ў (1 мая 1923, в. Драгуны Лёзненскага раёна, Віцебская вобласць, Беларуская ССР — 12 красавіка 2007) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар Віцебскага абкама КП Беларусі (1971—1983).
Сяргей Міхайлавіч Шабашоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Сергей Михайлович Шабашов | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Аксёнаў | ||||||
Пераемнік | Сяргей Кабяк | ||||||
Нараджэнне |
1 мая 1923 в. Драгуны Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці |
||||||
Смерць | 12 красавіка 2007[1] (83 гады) | ||||||
Партыя | УКП(б) (1945) | ||||||
Адукацыя | Магілёўскі педагагічны інстытут (1956), ВПШ пры ЦК КПСС (1961) | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
У 1956 годзе выдатна скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педінстытута, а ў 1961 годзе — ВПШ пры ЦК КПСС.
У Вялікую Айчынную вайну партызан брыгады імя А.Ф. Данукалава ў Віцебскай вобласці.
З 1944 года першы сакратар Лёзненскага, Віцебскага РК ЛКСМБ. У верасні 1950 года быў накіраваны на 9-месячныя курсы пры Цэнтральнай камсамольскай школе ў Маскве.
З 1956 года займае адказныя пасады — сакратара Кастрычніцкага РК КПБ г. Віцебска, Езярышчанскага, Кобрынскага РК КПБ. З 1962 года — начальнік Кобрынскага калгасна-саўгаснага праўлення Брэсцкай вобласці, сакратар Брэсцкага сельскага, з 1965 года Брэсцкага абкама КПБ. Працаваў загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КПБ.
З 1971 года — першы сакратар Віцебскага абкама КПБ.
Абіраўся членам ЦК КПБ, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1971—1975) і Вярхоўнага Савета БССР ад рэспубліканскай арганізацыі ветэранаў вайны і працы.
УзнагародыПравіць
За баявыя і працоўныя заслугі перад Радзімай узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны 1 і 2 ступені, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны», шматлікімі медалямі.