Сярге́й Пясе́цкі (польск.: Sergiusz Piasecki; 1 красавіка 1901, Ляхавічы, Слуцкі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 12 верасня 1964, Лондан, Лонданскае графства, Англія, Вялікабрытанія) — адзін з найбольш яскравых польскіх пісьменнікаў беларускага паходжання XX стагоддзя.

Сяргей Пясецкі
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Jan Tomaszewicz
Дата нараджэння 1 красавіка 1901(1901-04-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 верасня 1964(1964-09-12)[1] (63 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Jadwiga Waszkiewicz[d]
Дзеці Władysław Tomaszewicz[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Гады творчасці з 1934
Мова твораў польская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і беларускі і зрусіфікаванага паляка. З пачаткам Першай сусветнай вайны разам з сям’ёй быў эвакуяваны ва Уладзімір (Расія). Сёмы клас расійскай гімназіі для Пясецкага скончыўся турмой, калі ён паспрабаваў пераканаць гімназійнага інспектара ў сваёй рацыі з дапамогай рэвальвера. Неўзабаве Пясецкі ўцякае з турмы.

Падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі ў лістападзе 1917 года ён апынуўся ў Маскве. Бальшавіцкі тэрор настолькі яго ўразіў, што ў Мінск у 1918 годзе ён прыязджае свядомым антыкамуністам. Праз некалькі месяцаў Пясецкі вярнуўся на радзіму. Да 1921 года Пясецкі ваюе з бальшавікамі спачатку ў шэрагах беларускай партызанкі (атрады «Зялёнага Дуба»), а пазней далучаецца да Літоўска-Беларускай дывізіі польскага войска. Затым пераязджае ў Ракаў, які знаходзіўся на мяжы з Савецкай Беларуссю, у міжваенны час на працягу 5 гадоў займаецца кантрабандай, адначасова выконваючы на тэрыторыі Беларусі функцыі агента польскай ваеннай разведкі.

У 1927 годзе польскі суд асуджае Пясецкага за рабаўніцтва на 15 гадоў турмы. Напачатку Пясецкі трымае галадоўкі, дабіваецца абароны правоў вязняў. На сёмым годзе зняволення ў Пясецкага прачынаецца літаратурны дар. Турэмная адміністрацыя рада такому павароту і не перашкаджае.

Роднымі мовамі пісьменніка былі беларуская і руская. Польскую мову Пясецкі вывучаў падчас пісання кніг. Таму яго творы вельмі лёгка чытаюцца беларусам.

Турэмная проза Пясецкага прыцягнула ўвагу вядомага польскага пісьменніка і журналіста Мельхіёра Ваньковіча (1892—1974). Ваньковіч заахвоціў Пясецкага працягваць пісьменніцкую працу і дапамог выдаць першую кніжку — «Каханак Вялікай Мядзведзіцы». Выданне і нечуваны поспех кніжкі сталі для Пясецкага ключом, які адчыніў яму дзверы турмы.

Падчас Другой сусветнай вайны Пясецкі ўдзельнічае у фарміраваннях Арміі Краёвай на Віленшчыне, кіруе аддзелам па выкананні смяротных прысудаў АК. Ёсць падазрэнні, што забойства Францішка Аляхновіча было выканана яго аддзелам.

У 1946 годзе эмігруе на Захад, спачатку ў Італію, потым у Вялікабрытанію. У Італіі ён выкрадае ў аднаго з выдаўцоў дакументы, з дапамогай якіх атрымлівае правы і грошы ад наступных перавыданняў сваіх твораў. Іншыя выдавецтвы друкавалі яго кнігі без выплаты ганарараў.

 
Надмагілле Сяргея Пясецкага — могілкі ў Гасцінгсе, Вялікабрытанія

Памёр ад рака ва Уэльсе, Вялікабрытанія, пахаваны ў Гасцінгсе. На яго надмагільным камяні высечаная Вялікая Мядзведзіца.

Творчасць

правіць

Проза С. Пясецкага грунтавалася на найбольш экстрэмальных жыццёвых прыгодах. Першы раман «Пяты этап», напісаны ў 1934 годзе, канфіскавала турэмная цэнзура. Толькі аўтабіяграфічнаму раману «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» («Kochanek Wielkiej Niedzwiedzicy»), пра «кантрабандысцкі» перыяд жыцця Сяргея Пясецкага, пашчасціла ў 1937 годзе выйсці за турэмныя сцены і быць апублікаваным. Мабыць, гэта кніжка, а таксама антысавецкая сатыра «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» («Zapiski oficera Armii Czerwonej»), прынеслі хвораму на сухоты Пясецкаму сусветную вядомасць і датэрміновае вызваленне з турмы. За два перадваенныя гады раман быў перакладзены і выдадзены на 11 мовах свету.

«Запіскі афіцэра чырвонай арміі» — дзённікавыя апавяданні ад імя малодшага лейтэнанта Мішкі Зубава пра свае ўражанні ад візіту ў Заходнюю Беларусь з 17 верасня 1939 года да студзеня 1945 года — Ліду, Вільню і яе ваколіцы. Твор густа перасыпаны чорным гумарам, смешны, хоць часам гэты смех вельмі горкі і нават балючы[2]. Беларускае кніжнае выданне пабачыла свет у Мінску ў 2005 годзе, пераклад на беларускую зрабіў Алесь Астраўцоў.

Пясецкі пісаў да самай сваёй смерці ў 1964 годзе. Аўтар 12 раманаў, а таксама навел, кінасцэнарыяў, публіцыстычных артыкулах. Паводле твораў пісьменніка здымаліся мастацкія фільмы і тэлевізійныя серыялы, у т.л. у Італіі быў зняты серыял паводле аповесці «Каханка».

Цікавыя факты

правіць

Сяргей Пясецкі прысвяціў беларускім атаманам, з якімі ён быў разам у «Зялёным дубе», раздзел «Забытыя героі» сваёй кнігі «Ніхто дабром не дасць збаўлення», якая выйшла з 1947 г. у Рыме. Там Пясецкі пісаў: «Тады праславіліся мянушкі беларускіх партызанскіх правадыроў Крука і Дзергача, праўдзівых прозвішчаў якіх не падам. Моніч меў з німі сувязь, але трымаўся асобна. Зашмат быў смелы і любіў свабоду, каб падлягаць некаторым уплывам і абмежаванням».

  • Ніхто ня дасьць нам збаўленьня: Урывак з аповесьці / Сяргей Пясэцкі // Спадчына. — 2000. — № 1. — С. 208—222.

Зноскі

  1. а б Sergiusz Piasecki // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. nashaniva.by

Спасылкі

правіць