Сяргей Пятровіч Прывада

мастак

Сяргей Пятровіч Прывада (3 мая 1961, в. Валова Гара, Лепельскі раён — 7 студзеня 2020[1]) — беларускі мастак, графік.

Сяргей Пятровіч Прывада
Дата нараджэння 3 мая 1961(1961-05-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 студзеня 2020(2020-01-07) (58 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Мастацкі кірунак графіка
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1984). Член Беларускага саюза мастакоў (1995). Жыў у Наваполацку.

Творчасць правіць

Працаваў у розных графічных тэхніках: эстампе, пастэлі, алоўку, станковым жывапісе.

Сярод работ: графічныя кампазіцыі «Зіма ў горадзе» (1989), «Вёска» (1990), «Цішыня» (1998), «Буслянка над возерам» (2000), «Развітанне з летам» (2003), «Навагодняя ноч» (2004), «Урочышча чорнага бусла» (2008); аўталітаграфіі «Партрэт Ф. Скарыны» (1980), «Партрэт Я. Коласа» (1981), «Беларускі фальклор» (1988); серыі «Помнікі архітэктуры Беларусі» (1983), «Беларускія народныя святы»; цыклы пастэляў «Браслаўшчына» (1991), акварэляў «Полаччына — край азёрны» (1988), «Астравы на далёкіх азёрах» (2004). Аўтар жывапісных палотнаў «Прыдзвінскія камяні» (2008), «Лепельшчына» (2008), «Зімовы вечар» (2009) і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Цыбульский, М. Л. Привадо Сергей Петрович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 373—374. (руск.)

Спасылкі правіць